Падрыхтоўчае аддзяленне

Для замежных студэнтаў

Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні прызначана для абітурыентаў

  • якія жадаюць падрыхтавацца да паступлення ў Акадэмію музыкі
  • для жадаючых у далейшым атрымаць адукацыю ў магістратуры на англійскай мове магчыма навучанне па англамоўным навучальным плане падрыхтоўчага аддзялення.

Пасля завяршэння навучання слухачы здаюць залікі і экзамены па ўсіх прадметах, прадугледжаных навучальным планам.
Паспяховая здача іспытаў з’яўляецца ўмовай прыёму на асноўны курс навучання ў акадэміі музыкі (для замежных слухачоў).

На падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучанне вядзецца ў дзённай форме навучання. Тэрмін атрымання дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўчым аддзяленні складае дзевяць месяцаў (з 15 верасня па 14 чэрвеня).

Кошт навучання на падрыхтоўчым аддзяленні ў год 5 150 $.

Парадак падачы дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на паступленне на падрыхтоўчае аддзяленне ў 2022 годзе:

 

1. Для атрымання запрашэння на навучанне ў Рэспубліцы Беларусь неабходна падаць на email: international_st@bgam.by электронныя КОПІІ (скан) наступных дакументаў:

  • Усіх запоўненых старонак пашпарта;
  • Натарыяльна заверанага перакладу пашпарта на рускую мову.
  • Спасылка на відэазапіс выканання праграмы на сайце www.youtube.com. Запіс павінен быць прадстаўлены без відэа і аўдыёмантажу*. Патрабаванні да відэазапісу па спецыяльнасцях указаны ніжэй. Таксама магчымы варыянт падачы дакументаў для запрашэння і відэазапісы свайго выканання (на USBflashназапашвальніку) праз пасярэдніка. Пры адпраўленні ліста абавязкова ўказаць на рускай або англійскай мове: прозвішча і імя, выкананую праграму (з указаннем кампазітара, аўтара слоў пры наяўнасці, і опуса сачынення), назва навучальнай установы, ступень для навучання (на 1 курс да I ступені, у магістратуру на II ступень навучання).

Прыём дакументаў для атрымання запрашэння на вучобу ажыццяўляецца з 15 сакавіка па 15 красавіка.

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ! Пасля атрымання запрашэння на навучанне замежныя грамадзяне абавязаны праінфармаваць вучэбнаметадычны аддзел аб меркаванай даце прыезду ў Рэспубліку Беларусь па email:
international_st@bgam.by
.

Праслухоўванне відэазапісаў: з 15 красавіка па 1 мая.

Пасля паспяховага праходжання этапа праслухоўвання вучэбнаметадычны аддзел накіроўвае кандыдату афіцыйнае запрашэнне на навучанне, якое дае магчымасць атрымаць навучальную візу ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства кандыдата. Афармленне запрашэння на навучанне ажыццяўляецца бясплатна.


2. Тэрміны прыбыцця на навучанне і асабістай падачы дакументаў на падрыхтоўчае аддзяленне (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 30, кабінет 210): з 30 жніўня па 13 верасня (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 30, кабінет 126).


3. Умовы залічэння:

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь замежнаму грамадзяніну неабходна падаць у вучэбнаметадычны аддзел (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 30, кабінет 126) пакет дакументаў і прайсці працэдуру залічэння ў акадэмію:
1) заяву аб прыёме на навучанне па ўстаноўленай форме;

2) арыгінал пасведчання (дакумента) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманым па іх на іспытах адзнак (балаў);

3) заключэнне ўрачэбнакансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўстановы адукацыі);

4) медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧінфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;

5) копію пасведчання аб нараджэнні, завераную ў натарыяльным парадку;

6) 6 фатаграфій памерам 3 х 4 см. Неабходнай умовай для залічэння на падрыхтоўчае аддзяленне з’яўляецца наяўнасць дакумента, які сведчыць асобу, вучэбнай візы, дагавора абавязковага медыцынскага страхавання, аформленых у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

4.Вітаецца веданне рускай мовы на ўзроўні А1.


ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!
Копіі ўсіх дакументаў павінны быць завераны ва ўстаноўленым парадку пячаткай натарыуса, а да ўсіх дакументаў, выкананых на замежнай мове, неабходна прыкласці іх натарыяльна завераны пераклад на рускую мову.

Пры адсутнасці поўнага пакета дакументаў абітурыент не дапускаецца да ўдзелу ў конкурсным адборы.

Пры ўзнікненні пытанняў просьба звяртацца да загадчыка падрыхтоўчага аддзялення, email: podgotov_otd@bgam.by.


ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫКАНАННЯ ПРАГРАМЫ ДЛЯ ПАСТУПЛЕННЯ НА ПАДРЫХТОЎНАЕ АДДЗЯЛЕННЕ

1. Кампазіцыя

2. Дырыжыраванне

3. Фартэпіяна

4. Струнныя смычковыя інструменты

5. Арфа

6. Духавыя інструменты

7. Ударныя інструменты

8. Струнныя народныя шчыпковаўдарныя інструменты

9. Баянакардэон

10. Спевы акадэмічныя

pic pic pic