Кіраўнік аддзела: Бярковіч Таццяна Леанідаўна Электронны адрас: folk@bgam.by Месцазнаходжанне: вул. Камуністычная, 9 (вучэбны корпус №2), каб 310
Кабінет традыцыйных музычных культур (з 1982 па 2011 гг. кабінет народнай музыкі) выконвае навукова-метадычныя, вучэбна-метадычныя, вучэбна-арганізацыйныя і творчыя функцыі.
Задачамі кабінета традыцыйных музычных культур з’яўляюцца:
забеспячэнне вучэбнага працэса, навуковай работы, творчай і выдавецкай дзейнасці акадэміі музычна-фалькларыстычнымі матэрыяламі, якія прайшлі архівазнаўчую апрацоўку;
распрацоўка метадычных рэкамендацый па пытаннях арганізацыі і правядзення экспедыцыйных даследаванняў, а таксама выкарыстання іх вынікаў у вучэбным працэсе, навуковай і творчай практыцы;
камплектаванне і захоўванне фондаў музычна-фалькларыстычных матэрыялаў;
папулярызацыя беларускай вуснатрадыцыйнай музычнай культуры праз арганізацыю музычна-этнаграфічных канцэртаў, фестываляў, канферэнцый, лекцый і іншых мерапрыемстваў;
планаванне і арганізацыя музычна-этнаграфічных экспедыцыйна-палявых даследаванняў на этнічных беларускіх тэрыторыях.
Асноўныя вынікі дзейнасці кабінета традыцыйных музычных культур за перыяд 2017–2023гг.:
Арганізацыя і правядзенне экспедыцый: а) у рамках вучэбнай фальклорнай практыкі, з арыентацыяй на франтальнае абследаванне тэрыторыі асобнага раёна (Камянецкір-н Брэсцкай вобл., Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл., Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл., Лідскі р-н Гродзенскай вобл., Валожынскі р-н Мінскай вобл., Черыкаўскі р-н Магілёўскай вобл.), а таксама кропкавым абследаваннем населеных пунктаў сумежных з асноўным раёнаў (Клімавіцкі і Краснапольскі р-ны Магілёўскай вобл.); б) па планах навукова-метадычнай работы аддзела (в. Слабодка Шклоўскага р-на Магілеўскай вобл., в. Осава Салігорскага р-на Мінскай вобл., в. Рычоў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл., в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл. – сустрэча з носьбітам традыцыі ў Мінску).
Стварэнне і падрыхтоўка да друку арыгінал-макетаў 7-15выпускаў серыі анатаваных аўдыявыданняў на кампакт-дысках «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» (у 2023-м – знакавай для гэтага года аўдыякалекцыі «Беларускія партызанскія песні», аўтар-складальнік Т. Канстанцінава).
Публікацыя 2манаграфій, 5 раздзелаў у манаграфіях, 33 артыкулаў, 2 зборнікаў навуковых прац, 2 вучэбных праграм і УМК.
Выкананне навукова-даследчага задання па тэме «Разработать руководство по проведению экспедиционного обследования региональных народно-песенных традиций Беларуси в современных условиях», тэрмін выканання: 01.04.2018–20.12.2018; №дзяржрэгістрацыі: 20180635 (у рамках Плана навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь).
Удзел у арганізацыі навуковых, навукова-практычных, творчых мерапрыемстваў:
– ХХVI–ХХХІІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай і Міжнародныя форумы этнакультур;
– круглыя сталы: «Экспедыцыйна-палявыя даследаванні традыцыйнай музычнай культуры ў сістэме вышэйшай адукацыі: вынікі і перспектывы» (01.10.2020), Памяці доктара мастацтвазнаўства професара І. Д. Назінай (04.04.2022); «Вуснатрадыцыйная музычная культура ў ракурсах палявых даследаванняў» (04.04.2023);
– музычна-этнаграфічныя канцэрты з удзелам носьбітаў этномузычных традыцый Чавускага і Асіповіцкага раёнаў Магілёўскай вобл., Ганцавіцкага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобл., Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобл. (2017–2019, у рамках Міжнародных форумаў этнакультур);
– выставы: «Там, дзе вечную песню пяе Белавежа» – аўтарская фотовыстава Н. Даніловіч і Н. Кузьміч па выніках музычна-этнаграфічных экспедыцый у Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. (у рамках ХХVІІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай, 27–30.04.2017), «Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня» – фотавыстава з аўдыясуправаджэннем у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску, куратар ад КТМК – Н. Даніловіч (13.09–13.10.2017, НЦСМ РБ), аўдыясуправаджэнне выставы ў рамках Міжнароднага выставачнага праекта «Алфавіт вайны» да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (08.05–20.09.2020, НЦСМ РБ).
Выступленні з 51дакладам і паведамленнем, 7 прэзентацыямі новых выданняў на міжнародных навуковых канферэнцыях, чытаннях, форумах, сімпозіумах у Мінску, Магілёве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Саратаве, Пермі, Львове, Адэсе, Вене.
Падрыхтоўка і правядзенне лекцыі-прэзентацыі на тэму «Сучасны стан элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь: погляд этнамузыколага» (В.Прыбылова, 2020).
Стварэнне і дэманстрацыя відэафільмаў: «З гісторыі музычна-этнаграфічных канцэртаў Міжнароднага фестывалю этнакультур у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (аўтар В.Прыбылова, 49 хв, 2021), «Этнамузычная традыцыя Валожынчыны: сучасны стан па выніках фальклорнай экспедыцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 2022 года» (автор В. Прибылова. 24 мин. 2023).
Выступленне ў 10радыёперадачах на канале «Культура» Беларускага радыё (праграмы «Беларуская этнафонія», «Вектар», «Кнігарня»).
Работа ў складзе журы канферэнцый-конкурсаў: VIІІ і ІХМіжнародныя конкурсы навуковых работ навучэнцаў, студэнтаў і аспірантаў «Этномузыкология: история, теория, практика» (2019, 2020, Санкт-Пецярбург); Канферэнцыі-конкурсы Студэнцкага навукова-творчага таварыства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2020, 2021, Мінск).
Работа ў складзе экспертных камісій фальклорных фестываляў: X Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» (2018, Акцябрскі), Першы адкрыты фальклорны фестываль «Вытокі», арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы (2018, Асіповічы), Другі адкрыты конкурс беларускага народнага песеннага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі мінуўшчыны» (2020, Мінск).
Метадысты кабінета традыцыйных музычных культур:
Прыбылова Васіліна Міхайлаўна, кандыдат мастацтвазнаўства;
Канстанцінава Таццяна Леанідаўна;
Семярыхіна Кацярына Мікалаеўна, кандыдат мастацтвазнаўства;