Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

ГАЛАЎНЯ АНАСТАСІЯ ІВАНАЎНА

Галаўня Анастасія Іванаўна
Пасада: дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1987)
Выкладчык дысцыплін: Руская мова як замежная


 

Нарадзілася 2 сакавіка 1954 г. у в. Дуброва, Лельчыцкага раёна, Гомельскай вобласці. У 1972 годзе скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча. Працавала ў розных медыцынскіх установах Рэспублікі Беларусь. Філалагічны факультэт БДУ скончыла ў 1987 г. з кваліфікацыяй: Філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры.

З 1989 года працавала малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам у НДЛ тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі БДУ. У 1996 годзе абаронена кандыдацкая дысертацыя на тэму “Аманімія як сістэмная катэгорыя мовы” і была прысуджана навуковая ступень кандыдата філалагічных навук.

З 02.03.2004 года была пераведзена на пасаду выкладчыка кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ.
З 09.06.2004 пераведзена на пасаду дацэнта кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ.

Выкладала дысцыпліны: “Камп’ютарная лінгвістыка як складальнік сістэм штучнага інтэлекту”, “Філасофска-кагнітыўная база мовы і прыкладныя інтэлектуальныя сістэмы”, “Методыка сістэмных лінгвістычных даследаванняў”, “Сістэмнае даследаванне мовы”, “Філасофія мовы”, “Мова як сістэма», «Праблемы штучнага інтэлекту», «Аўтаматычная апрацоўка тэксту», «Асновы інфармацыйных тэхналогій», «Інжынерыя ведаў» у беларускіх студэнтаў, «Сучасная руская мова. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаэпія», «Сучасная руская мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія», «Інфармацыйныя тэхналогіі», «Навуковы стыль: тэорыя і практыка» ў замежных студэнтаў і магістрантаў. У 2008 годзе пастановай Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Мовазнаўства”. Кіравала курсавымі і дыпломнымі працамі ў беларускіх і замежных студэнтаў, а таксама магістарскімі дысертацыямі.
У 2009 г. узнагароджана граматай рэктара БДУ за шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.
З 2007 па 2017 год праводзіла навуковыя канферэнцыі на кафедры прыкладной лінгвістыкі ў БДУ, прысвечаныя памяці прафесара У.А. Карпава. Была адказным рэдактарам па выпуску зборнікаў навуковых артыкулаў «Карпаўскія навуковыя чытанні».
У 2018 годзе ўдзельнічала ў зборы і публікацыі артыкулаў для зборніка навуковых артыкулаў прафесара У.А. Карпава, з’яўлялася адказным рэдактарам рэдакцыйнай калегіі гэтага зборніка.
З 2019 па 2021 год была членам рэдакцыйнай калегіі па выпуску матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Лінгвістыка, лінгвадыдактыка, лінгвакультуралогія: актуальныя пытанні і перспектывы развіцця». Была членам савета па абароне дысертацый філалагічнага факультэта БДУ.
З’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых публікацый.
Неаднаразова праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі. Апошняе павышэнне кваліфікацыі праходзіла ў 2019 годзе ў РІВШ па праграме “Інтэрактыўныя і камп’ютарныя тэхналогіі ў навучанні і выхаванні”.
З 2023 года выкладае рускую мову як замежную ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.Галаўня А.І. вывучае навуковую літаратуру па філалогіі, і ў прыватнасці па сваёй спецыяльнасці (руская мова як замежная), ведае дасягненні айчыннай і замежнай навукі і практыкі, тэндэнцыі іх развіцця.

pic pic pic