Аддзелы

Аддзел міжнародных сувязей

Начальнік аддзела: Аванесян Рузана Георгіеўна
Кантактны тэлефон+375 17 3675502
Электронны адрас: international@bgam.by


Аддзел міжнародных сувязей быў створаны ў 1997 годзе. Асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці з’яўляюцца:

  • развіццё ўзаемавыгадных партнёрскіх сувязей з адукацыйнымі ўстановамі і культурнымі ўстановамі замежных краін;
  • распрацоўка праграм супрацоўніцтва ў сферы мастацтва, навукі і адукацыі;
  • забеспячэнне ўдзелу выкладчыкаў і навучэнцаў акадэміі ў міжнародных праектах і праграмах;
  • правядзенне на базе акадэміі міжнародных конкурсаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў;
  • забеспячэнне ўдзелу замежных спецыялістаў у адукацыйным працэсе акадэміі, правядзенне майстар-класаў, творчых сустрэч, канцэртаў, чытанні лекцый;
  • арганізацыя праектаў акадэмічнай мабільнасці з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў, накіраванне на навучанне (стажыроўку) за мяжу выкладчыкаў і навучэнцаў акадэміі;
  • інфармацыйна-кансультатыўная дапамога навучэнцам і выкладчыкам акадэміі па ўдзеле ў міжнародных конкурсах, адукацыйных і творчых праектах.

Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і культуры ажыццяўляецца ў рамках міжнародных дагавораў, якія заключаюцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі з замежнымі навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі і арганізацыямі. За апошнія гады значна пашырыліся міжнародныя сувязі Акадэміі музыкі, былі заключаны двухбаковыя пагадненні з шэрагам замежных ВНУ: Казахскай нацыянальнай акадэміяй харэаграфіі (г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан), Казахскай нацыянальнай кансерваторыяй імя Курмангазы (г. Алматы, Рэспубліка Казахстан), Таджыкскай нацыянальнай кансерваторыяй імя Т.Саттарава (г. Душанбэ, Рэспубліка Таджыкістан), Акадэміяй рускага балета імя А.Я.Ваганавай (г. Санкт-Пецярбург, Белгарадскім дзяржаўным інстытутам мастацтваў і культуры (г. Белгарад, Расійская Федэрацыя), Маскоўскай дзяржаўнай акадэміяй харэаграфіі (г. Масква, Расійская Федэрацыя), Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыяй імя А.К.Глазунова (г. Петразаводск, Расійская Федэрацыя), Расійскай дзяржаўнай спецыялізаванай акадэміяй мастацтваў (г. Масква, Расійская Федэрацыя), Нацыянальным універсітэтам музыкі Бухарэст (г. Бухарэст, Румынія), Дзяржаўнай кансерваторыяй турэцкай мовы пры Стамбульскім тэхнічным універсітэце (г. Стамбул, Турэцкая Рэспубліка). Усяго налічваецца больш за 100 кансерваторый, акадэмій музыкі і іншых вышэйшых адукацыйных устаноў-партнёраў, сумесна з якімі Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць адукацыйныя і творчыя праекты.

Прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты акадэміі штогод удзельнічаюць у шматлікіх міжнародных канферэнцыях, міжнародных конкурсах, акадэміях, летніх школах, што мае значэнне для міжнароднага прызнання айчыннага музыказнаўства, выканальніцтва і прафесійнай музычнай адукацыі.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі з’яўляецца членам розных міжнародных арганізацый: Еўрапейскай асацыяцыі кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі (АЕС), Еўрапейскай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна (ЕРТА), Міжнароднага музыказнаўчага таварыства (IMS), Міждзяржаўнага фонду -удзельнікаў СНД, Сеткі музычных устаноў Цэнтральнай Еўропы “СЕМАN”, Асацыяцыі музычных адукацыйных устаноў.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі прымае ўдзел у рабоце шэрагу міжнародных праграм, у тым ліку ў Праграме адукацыйнага супрацоўніцтва з Чжэнчжоўскім універсітэтам «3+ 2» і Праграм Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Вялікая колькасць сумесных міжнародных адукацыйных і творчых праектаў, якія праводзяцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ажыццяўляецца пры актыўнай ініцыятыве і падтрымцы дыпламатычных прадстаўніцтваў, пасольстваў і міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

Паспяховы вопыт арганізацыі і правядзення шматлікіх культурна-адукацыйных мерапрыемстваў сумесна з дыпламатычнымі місіямі Рэспублікі Беларусь і ВНУ-партнёрамі акадэміі ў краінах блізкага і далёкага замежжа дазволілі вывесці гэты напрамак работы на новы ўзровень і далі старт у 2016–2017 навучальным годзе сумеснаму праекту Беларускай дзяржаўнай акадэміі. і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь “Культурная дыпламатыя: маладзёжныя музычныя масты”, які садзейнічае актывізацыі міжнародных кантактаў у сферы музычна-выканальніцкага мастацтва і адукацыі. У рамках гэтага праекта паспяхова прайшлі канцэртныя выступленні творчых калектываў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Кітаі, Францыі, Іспаніі, Казахстане і іншых краінах.

Пашырэнне геаграфіі міжнародных сувязей, удзел Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў рабоце міжнародных арганізацый і праграм сведчаць аб яе аўтарытэце, які расце ў сусветнай культурнай і адукацыйнай прасторы.

У розныя гады аддзел міжнародных сувязей узначальвалі Л.А. Хмялеўская (1997–1999), А.М. Гарахавік (1999–2008), Н.Р. Ганул (2008–2012), А.У. Макарава (2012–2013). З 2015 года начальнікам аддзела з’яўляецца Р.Г. Аванесян.

Супрацоўнікі аддзела:

Лукашэвіч Вераніка Алегаўна (спецыяліст)
Міхайлава Марыя Аляксандраўна (спецыяліст)
Лібак Вераніка Валер’еўна (спецыяліст)
Тарэлкіна Iрына Канстанцінаўна (спецыяліст)

Пералік дзеючых міжнародных дагавораў (пагадненняў, мемарандумаў) аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж установай адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” і замежнымі музычнымі акадэміямі, вышэйшымі школамі музыкі, універсітэтамі і каледжамі

 

pic pic pic