Начальнік аддзела: Аванесян Рузана Георгіеўна
Кантактны тэлефон: +375 17 3675502
Электронны адрас: international@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Інтэрнацыянальная, 30
Аддзел міжнародных сувязяў быў створаны ў 1997 годзе. Асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці з’яўляюцца:
- развіццё ўзаемавыгадных партнёрскіх сувязяў з адукацыйнымі ўстановамі і ўстановамі культуры замежных краін;
- распрацоўка праграм супрацоўніцтва ў сферы мастацтва, навукі і адукацыі;
- забеспячэнне ўдзелу выкладчыкаў і навучэнцаў акадэміі ў міжнародных праектах і праграмах;
- правядзенне на базе акадэміі міжнародных конкурсаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў;
- забеспячэнне ўдзелу замежных спецыялістаў у адукацыйным працэсе акадэміі, правядзенне майстар-класаў, творчых сустрэч, канцэртаў, чытанне лекцый;
- арганізацыя праектаў акадэмічнай мабільнасці з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў, накіраванне на навучанне (стажыроўку) за мяжу выкладчыкаў і навучэнцаў акадэміі;
- інфармацыйна-кансультатыўная дапамога навучэнцам і выкладчыкам акадэміі па ўдзеле ў міжнародных конкурсах, адукацыйных і творчых праектах;
- забеспячэнне атрымання замежнымі грамадзянамі агульнай вышэйшай адукацыі, спецыяльнай вышэйшай адукацыі, паглыбленай вышэйшай адукацыі, навукова-арыентаванай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых (адукацыйная праграма падрыхтоўкі грамадзян да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь).
Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і культуры ажыццяўляецца ў рамках міжнародных дагавораў, якія заключаюцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі з замежнымі навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі і арганізацыямі. За апошнія гады значна пашырыліся міжнародныя сувязі Акадэміі музыкі, былі заключаны двухбаковыя пагадненні з шэрагам замежных ВНУ: Інстытутам філалогіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (г. Новасібірск, Расійская Федэрацыя), Далёкаўсходнім дзяржаўным інстытутам мастацтваў (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя), Універсітэтам Хрыста (г. Бангалор, Рэспубліка Індыя), Харбінскай кансерваторыяй (г. Харбін, Кітайская Народная Рэспубліка), Магнітагорскай дзяржаўнай кансерваторыяй (акадэміяй) імя М.І.Глінкі (г. Магнітагорск, Расійская Федэрацыя), Федэральным універсітэтам Жуіс-ды-Фора (Жуіс-ды-Фора, Мінас-Жэрайс, Федэратыўная Рэспубліка Бразілія), Універсітэтам Ярмук (г. Ірбід, Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства), Казахскай нацыянальнай акадэміяй харэаграфіі (г. Астана, Рэспубліка Казахстан), Інстытутам мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія (г. Ерэван, Рэспубліка Арменія), Краснадарскім дзяржаўным інстытутам культуры (г. Краснадар, Расійская Федэрацыя), Паўночна-Каўказскім дзяржаўным інстытутам мастацтваў (г. Нальчык, Расійская Федэрацыя), Гуансійскім педагагічным універсітэтам навукі і тэхналогій (г. Лайбінь, Кітайская Народная Рэспубліка), Хайнаньскім педагагічным універсітэтам (г. Хайкоу, праў. Хайнань, Кітайская Народная Рэспубліка), Варонежскім дзяржаўным інстытутам мастацтваў (г. Варонеж, Расійская Федэрацыя), Алтайскім дзяржаўным інстытутам культуры (г. Барнаул, Расійская Федэрацыя), Хабараўскім дзяржаўным інстытутам культуры (г. Хабараўск, Расійская Федэрацыя), Ланьчжоўскім універсітэтам фінансаў і эканомікі (г. Ланьчжоу, Кітайская Народная Рэспубліка), Цяньцзіньскай кансерваторыяй музыкі (г. Цяньцзінь, Кітайская Народная Рэспубліка), Дзяржаўнай акадэміяй харэаграфіі Узбекістана (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан), Узбекскім нацыянальным інстытутам музычнага мастацтва імя Юнуса Раджабі (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан), Дзяржаўным інстытутам мастацтваў і культуры Узбекістана (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан), Цзянсійскім універсітэтам фінансаў і эканомікі (г. Цзянсі, Кітайская Народная Рэспубліка) і інш.
Усяго налічваецца больш за 122 кансерваторыі, акадэміі музыкі і іншыя адукацыйныя ўстановы-партнёры, сумесна з якімі Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць адукацыйныя і творчыя праекты.
Прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты акадэміі штогод удзельнічаюць у шматлікіх міжнародных канферэнцыях, міжнародных конкурсах, фестывалях, акадэміях, летніх школах, што мае значэнне для міжнароднага прызнання айчыннага музыказнаўства, выканальніцтва і прафесійнай музычнай адукацыі.
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі з’яўляецца членам розных міжнародных арганізацый: Еўрапейскай асацыяцыі кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі (АЕС), Еўрапейскай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна (ЕРТА), Міжнароднага музыказнаўчага таварыства (IMS), Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, Сеткі музычных устаноў Цэнтральнай Еўропы «СЕМАN», Асацыяцыі музычных адукацыйных устаноў, Кітайска-беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі прымае ўдзел у рабоце шэрагу міжнародных праграм, у тым ліку ў Праграме супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы «Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр» (г. Масква, Расійская Федэрацыя, 2008), Праграме адукацыйнага супрацоўніцтва паміж Чжэнчжоўскім універсітэтам і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі «3+2» (г. Чжэнчжоу, Кітайская Народная Рэспубліка, 2010 г.), Праграме супрацоўніцтва вышэйшых музычных навучальных устаноў краін-удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (2022 г.), Праграме супрацоўніцтва паміж установай адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь) і ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» (г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь) па падрыхтоўцы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства па адукацыйных праграмах спецыяльнай вышэйшай адукацыі: 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (фартэпіяна)»; 7-07-0215-05 «Вакальнае мастацтва» (2023 г.).
У розныя гады аддзел міжнародных сувязяў узначальвалі Л.А.Хмялеўская (1997–1999), А.М.Гараховік (1999–2008), Н.Р.Ганул (2008–2012), А.У.Макарава (2012–2013). З 2015 года начальнікам аддзела з’яўляецца Р.Г.Аванесян.
Спецыялісты аддзела:
- Міхайлава Марыя Аляксандраўна
- Жагалік Уладзіслаў Дзянісавіч
- Хмялеўская Любоў Аляксееўна
- Лукашэвіч Вераніка Алегаўна
- Лібак Вераніка Валер’еўна
- Ху Юнькунь