Аддзелы

Вучэбна-метадычны аддзел



Начальнік аддзела: Стасюк Наталля Мікалаеўна
Кантактны тэлефон:  +37517 300 59 57
Электронны адрас:  uchebotdel@bgam.by
Месцазнаходжанне: г. Мінск, вул. П. Броўкі, 22 (навучальны корпус № 3), каб. 610


Вучэбна-метадычны аддзел – структурнае падраздзяленне, якое забяспечвае ажыццяўленне Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі (далей – акадэмія) адукацыйнай дзейнасці, а таксама вучэбна-метадычнай работы па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей) вышэйшай адукацыі ў рамках профіляў адукацыі  “Мастацтва і гуманітарныя навукі”, “Мастацтва і дызайн”, “Гуманітарныя навукі”.

Задачамі вучэбна-метадычнага аддзела з’яўляюцца планаванне і арганізацыя адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, каардынацыя адукацыйнага працэсу, арганізацыя і правядзенне размеркавання і накіравання на работу выпускнікоў акадэміі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, выкананне мэт акадэміі ў галіне якасці ў межах сваёй кампетэнцыі, садзейнічанне паляпшэнню якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ў акадэміі.

Асноўныя функцыі вучэбна-метадычнага аддзела: ·

  • ажыццяўленне кантролю за падтрыманнем у актуальным стане навучальна-праграмай дакументацыі акадэміі;
  • улік і планаванне аўдыторнага фонду для правядзення навучальных заняткаў;
  • забеспячэнне складання графікаў адукацыйнага працэсу, раскладу навучальных заняткаў;
  • заключэнне дагавораў з базамі практык, афармленне дакументацыі па розных відах практык;
  • афармлення дакументаў аб адукацыі і аб навучанні, а таксама іх дублікатаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • падрыхтоўка праектаў рашэнняў рэктара акадэміі аб складзе камісій па размеркаванні студэнтаў і графіка размеркавання;
  • выдача выпускнікам пасведчанняў аб накіраванні на працу і даведак аб самастойным працаўладкаванні;
  • унясенне прапаноў па аб’ёме педагагічнай нагрузкі для педагагічных работнікаў кафедр акадэміі на бягучы навучальны год;·
  • ажыццяўленне аналізу матэрыялаў па выніках правядзення прамежкавай і падагульняючай атэстацыі;
  • вядзенне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Супрацоўнікі аддзела: 

  • Левашова Ганна Аляксееўна – кіраўнік практыкі (каб. 602, тэл. +37517 343 21 97); e-mail: praktika@bgam.by;
  • Семянько Людміла Аляксандраўна – метадыст I катэгорыі, статыстык (каб. 610, тэл. +37517 300 59 57), e-mail: uchebotdel@bgam.by;
  • Кузьміцкая Святлана Міхайлаўна – спецыяліст II катэгорыі (складанне раскладу заняткаў) (каб. 609, тэл. +37517 316 35 43); e-mail: raspisanie@bgam.by;·
  • Леановіч Анастасія Георгіеўна – спецыяліст II катэгорыі  (размеркаванне выпускнікоў) (каб. 609, тэл.+37517 316 35 43); e-mail: raspredelenie@bgam.by;

 

pic pic pic