Пасада: Старшы выкладчык падрыхтоўчага аддзялення
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1971), клас прафесара М.А. Бергера, там жа пад яго кіраўніцтвам – асістэнтура-стажыроўка (1973)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльнае фартэпіяна
Нарадзілася 9 лютага 1948 г. у Мінску, Беларусь
За гады вучобы прыняла ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе піяністаў у г.Мінску пад кіраўніцтвам прафесара Бергера М.А. (дыплом), у 1969 – у Малдавіі прыняла ўдзел у III Міжнародным рэспубліканскім конкурсе таленавітай моладзі (дыплом). Неаднаразова выязджала ў Маскву з сольнымі канцэртамі (Дні культуры БССР).
З 1973 працавала ў Мінскім музычным вучылішчы імя М.І. Глінкі, там выступала з сольнымі праграмамі, выконваючы творы Ліста, Скрабіна, Гайдна, Шапэна.
У 2002 Жога Н.А. была запрошана на педагагічную працу ў Кітайскую Народную Рэспубліку. З 2019 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі старшым выкладчыкам падрыхтоўчага аддзялення.
Сярод студэнтаў Н.А.Жога ёсць лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў.