Пасада: Выкладчык падрыхтоўчага аддзялення
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2006), клас прафесара К.М. Дулавай; там жа аспірантура (2011) навук. кір. К.М. Дулава
Выкладчык дысцыплін: Практыкум па аналізе музычных твораў, Музычная літаратура
З 2008 па 2018 год працавала выкладчыкам кафедры тэорыі музыкі. Выкладала дысцыпліны: сальфеджыа, аналіз музычных твораў, поліфонію, тэорыю музыкі, чытанне партытур. З 2011 па 2014 гады з’яўлялася кіраўніком Студэнцкага навукова-творчага таварыства. З 2012 па 2013 год выконвала абавязкі начальніка аддзела міжнародных сувязяў. Навуковыя інтарэсы: сучаснае мастацтва, польская музычная культура ХХ – ХХІ стст., творчасць К. Пендэрэцкага.
Праходзіла навуковую стажыроўку ў Кракаўскай акадэміі музыкі (2007-2008, «Стыпендыі для маладых навукоўцаў») пад навук. кіраўніцтвам доктара маст., праф. Мячыслава Тамашэўскага. У 2012 годзе прайшла стажыроўку ў музычным універсітэце імя Ф. Шапэна ў Варшаве пад кіраўніцтвам доктара філ., праф. Ягны Данькоўскай. У 2014 годзе стала стыпендыятам праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Гаўдэ Палонія» («Gaude Polonia»), якая была рэалізаваная ў Еўрапейскім цэнтры музыкі Кшыштафа Пендэрэцкага (Польшча, Люславіцы).
Суарганізатар і вядучы канцэртаў, навукова-творчых конкурсаў і навуковых канферэнцый, конкурсу творчых работ па гармоніі памяці Т.С. Ляшчэні, акадэмічнага канцэрта-конкурсу фуг сярод студэнтаў музыказнаўцаў і кампазітараў, «Конкурсу ведаў аб жыцці і творчасці праф. Кшыштафа Пендэрэцкага (да 80-годдзя з дня нараджэння)» у Еўрапейскім цэнтры музыкі Кшыштафа Пендэрэцкага (Польшча, Люславіцы, 2014 г.), студэнцкіх навукова-творчых канферэнцый у рамках міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай і інш.
Мае Ганаровую грамату БДАМ (2006), Дыплом лаўрэата Еўрапейскага фестывалю музычных акадэмій (г. Варшава, Польшча, 2013), Дыплом Асацыяцыі абароны і аховы фірмовых найменняў і таварных знакаў «Белбрэнд» (г. Мінск, 2013). У цяперашні час працуе выкладчыкам падрыхтоўчага аддзялення БДАМ.