Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

Герасімава Наталля Аляксандраўна

Пасада: Старшы выкладчык
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1993)
Выкладчык дысцыплін: руская мова як замежная


Нарадзілася 5 кастрычніка 1970 года ў г. Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 1993 годзе. З 2008 года выкладае рускую мову як замежную студэнтам і магістрантам акадэміі музыкі. З 2013 года з’яўляецца старшым выкладчыкам падрыхтоўчага аддзялення БДАМ.

Наталля Аляксандраўна Герасімава з’яўляецца членам Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай.
У 2017 г. узнагароджана падзякай рэктара за добрасумленную працу і высокі ўзровень прафесійнага майстэрства.
З’яўляецца сааўтарам вучэбнай праграмы, практыкума па рускай мове як замежнай, шэрагу публікацый. Неаднаразова праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі.

Н.А. Герасімава ў 2022 годзе прыняла ўдзел у двух конкурсах: у II Міжнародным навукова-даследчым конкурсе «Навуковыя дасягненні вышэйшай школы» (2022, Расійская Федэрацыя, г. Петразаводск) — Дыплом I ступені ў намінацыі «Філалагічныя навукі»; у III Міжнародным прафесійна-даследчым конкурсе «Мастацтва як прызванне» (2022, Расійская Федэрацыя, г. Петразаводск) — Дыплом I ступені ў намінацыі «Літаратура».

Герасімава Н.А. вывучае навуковую літаратуру па сваёй спецыяльнасці, ведае дасягненні айчыннай і замежнай навукі і практыкі, тэндэнцыі іх развіцця. Яна здольная ў кароткія тэрміны ўкараняць у практыку работы ўсё новае і перадавое, яе адрознівае наяўнасць творчага падыходу да справы.

pic pic pic