Загадчык аддзялення – Хіхіч Соф’я Міхайлаўна.
Курс навучання на падрыхтоўчым аддзяленні накіраваны на вывучэнне вучэбных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з профілем адукацыі “Мастацтва і дызайн”, напрамкам адукацыі “Мастацтва музычнае” па спецыяльнасцях (напрамкам спецыяльнасцей) I і II ступені вышэйшай адукацыі:
1–16 01 01 Кампазіцыя
1–16 01 02–02 Дырыжыраванне (акадэмічны хор)
1–16 01 03 Фартэпіяна
1–16 01 04–01 Струнныя смычковыя інструменты (скрыпка)
1–16 01 04–02 Струнныя смычковыя інструменты (альт)
1–16 01 04–03 Струнныя смычковыя інструменты (віяланчэль)
1–16 01 04–04 Струнныя смычковыя інструменты (кантрабас)
1–16 01 06–01 Духавыя інструменты (флейта)
1–16 01 06–02 Духавыя інструменты (габой)
1–16 01 06–03 Духавыя інструменты (кларнет)
1–16 01 06–04 Духавыя інструменты (фагот)
1–16 01 06–05 Духавыя інструменты (валторна)
1–16 01 06–06 Духавыя інструменты (туба)
1–16 01 06–07 Духавыя інструменты (трамбон)
1–16 01 06–08 Духавыя інструменты (труба)
1–16 01 06–09 Духавыя інструменты (барытон)
1–16 01 06–10 Духавыя інструменты (саксафон)
1–16 01 07 Ударныя інструменты
1–16 01 08–01 Струнныя народныя шчыпкова–ўдарныя інструменты (гітара класічная)
1–16 01 08–02 Струнныя народныя шчыпкова–ўдарныя інструменты (цымбалы)
1–16 01 08–03 Струнныя народныя шчыпкова–ўдарныя інструменты (балалайка)
1–16 01 08–04 Струнныя народныя шчыпкова–ўдарныя інструменты (домра)
1–16 01 09 Баян–акардэон
1–16 01 10–01 Спевы (акадэмічны)
1–16 80 01 Музычнае мастацтва
Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні прызначана для абітурыентаў, якія жадаюць падрыхтавацца да паступлення ў Акадэмію музыкі.
Для жадаючых у далейшым атрымаць адукацыю ў магістратуры на англійскай мове магчыма навучанне па англамоўным навучальным плане падрыхтоўчага аддзялення.
Асноўнымі задачамі аддзялення з’яўляюцца:
Пасля завяршэння навучання слухачы здаюць залікі і экзамены па ўсіх прадметах, прадугледжаных навучальным планам. Паспяховая здача іспытаў з’яўляецца ўмовай прыёму на асноўны курс навучання ў акадэміі музыкі (для замежных слухачоў).
На падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучанне вядзецца ў дзённай форме навучання. Тэрмін атрымання дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўчым аддзяленні складае дзевяць месяцаў (з 15 верасня па 14 чэрвеня).