|
|
МШНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКИ» ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ ДАМРЫСТАЎ І МАНДАЛІНІСТАЎ
|
|

З 26 лістапада па 3 снежня 2025 года ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» адбудзецца VII Рэспубліканскі фестываль імя Г.І. Жыхарава (1915-1973) (далей – фестываль).
У рамках фестывалю запланаваны наступныя мерапрыемствы:
26 лістапада 2025 г. – адкрыццё фестывалю. Навукова-практычная канферэнцыя ў фармаце круглага стала. Канцэрты студэнтаў і калектываў кафедры струнных народных інструментаў і кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі;
Для ўдзелу навукова-практычнай канферэнцыі ў фармаце круглага стала запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты ўстаноў адукацыі, а таксама дзеячы беларускага канцэртна-выканальніцкага мастацтва.
Тэма круглага стала: Роля Г.І. Жыхарава ў станаўленні і развіцці педагагічных і выканальніцкіх традыцый.
Асноўныя пытанні для абмеркавання:
Рэгламент выступленняў на круглым стале – да 15 хвілін.
Правядзенне круглага стала прадугледжваецца ў змешаным фармаце, як вочны ўдзел, так і дыстанцыйнае (з дапамогай анлайн-трансляцыі альбо трансляцыі відэазапісу, загадзя прадстаўленай удзельнікам па электроннай пошце).
Для ўдзелу ў круглым стале варта накіраваць на адрас аргкамітэта заяўку па названай форме – Дадатак 1.
Адкрыты рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў на струнных народных інструментах ім. Г.і. Жыхарава (1915-1973) праводзіцца на аснове Палажэння.
У рамках фестывалю будуць праведзены майстар-класы вядучых педагогаў Рэспублікі Беларусь на струнных народных інструментах (балалайка, домра). Да ўдзелу ў майстар-класах запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі сферы культуры Рэспублікі Беларусь. Для ўдзелу ў майстар-класах неабходна накіраваць заяўку згодна з Дадаткам 2.
Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2025 года. Усе дакументы адпраўляюцца на адрас электроннай пошты: ork@bgam.by.
У тэме ліста неабходна ўказаць: «Фестываль імя Г.І.Жыхарава», дзень дзень адпраўлення дакументаў вызначаецца па даце, названай паштовым сэрвісам ў электронным лісце. Праграма фестывалю будзе паказана на сайце Акадэміі (www.bgam.by ) пасля канчатковай апрацоўкі заявак, якія паступілі ў тэрмін да 17 лістапада 2025 года.
Усе выдаткі за кошт накіроўвалага боку.
Аргкамітэт VII Рэспубліканскага фестывалю імя Г. І. Жыхарава:
Старшыня аргкамітэта – прарэктар па навуковай рабоце ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Мацаберыдзе Нэлі Вячаславаўна.
Намеснік старшыні – дэкан аркестравага факультэта ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Комар Ігар Анатольевіч.
Намеснік старшыні – загадчык кафедры струнных народных інструментаў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Прадзед Вераніка Аляксандраўна.
Па организационным вопросам можно обращаться по следующему номеру телефона: + 375 17 360 99 51 (Лазутская Надзея Францаўна, Чарняк Леанід Іванавіч, Ільіна Марына Віктараўна).
Азнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні конкурсу і дадаткамі 1 і 2 можна на сайце Акадэміі ў раздзеле «Навіны».