Навука

Гранты

Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры былі выдадзены выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на рэалізацыю наступных праектаў:

2018 – грант на правядзенне цыкла канцэртных праграм «Скарбы беларускай харавой музыкі».

Выдадзены дацэнту кафедры харавога дырыжыравання, дацэнту Бадзяка Інэсе Міхайлаўне.

Грант быў звязаны з рэалізацыяй наватарскага праекта па прапагандзе дасягненняў беларускай музычнай культуры ХХ стагоддзя, а таксама павышэнні прафесійнага майстэрства таленавітай моладзі. Рэалізацыя творчага праекта садзейнічала ўмацаванню статусу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі як вядучай музычнай вышэйшай навучальнай установы рэспублікі, буйнога цэнтра падрыхтоўкі прафесійных харавых дырыжораў і спевакоў, прапагандзе творчасці маладых талентаў Беларусі, далучэнню шырокіх колаў беларускай моладзі да лепшых традыцый нацыянальнага харавога мастацтва, папулярызацыі харавога спеву.

2020 – грант на рэалізацыю музычнага праекта «Вобразы вайны і міру ў творчасці беларускіх кампазітараў».

Выдадзены старшаму выкладчыку кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Расохе Максіму Мікалаевічу.

Цыкл канцэртаў «Вобразы вайны і міру ў творчасці беларускіх кампазітараў» – творчы праект, прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, – садзейнічаў падтрымцы таленавітай моладзі рэспублікі, развіццю традыцый духавога музіцыравання ў Беларусі, узбагачэнню новымі творчымі матэрыяламі сістэмы бесперапыннай адукацыі ў сферы акадэмічнага музычнага мастацтва і прэзентацыі дасягненняў нацыянальнай музычнай культуры. Інавацыйнасць праекта заключалася ў зборы і стварэнні аранжыровак для духавога аркестра, а таксама канцэртнай інтэрпрэтацыі малавядомых твораў беларускіх кампазітараў ХХ–XXI стагоддзяў для шырокага кола беларускіх слухачоў.

Гранты на правядзенне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы маладых музыкантаў – студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі да міжнародных і нацыянальных конкурсаў, фестываляў і канцэртаў атрымалі:

2020 – прафесар кафедры баяна і акардэона, прафесар, Заслужаны артыст БССР Сеўрукоў Мікалай Іванавіч;

2021 – загадчык кафедры баяна і акардэона, дацэнт Шувалаў Аляксандр Аляксандравіч;

2022 – загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт Дулаў Уладзімір Андрэевіч.

Роля гэтых творчых праектаў заключалася ў выяўленні і падтрымцы таленавітай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, апрабацыі творчых навыкаў юных музыкантаў у рамках рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтваў, накапленні імі канцэртнага рэпертуару з высокім узроўнем выканальніцкай складанасці. У ходзе рэалізацыі праектаў на пастаяннай аснове аказвалася метадычная дапамога музычным каледжам і школам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях «Баян і акардэон», «Спецыяльнае фартэпіяна», папулярызавалася творчасць маладых таленавітых музыкантаў краіны.

2023 – грант на рэалізацыю творчага праекта «Струнныя квартэты Беларусі. Старонкі гісторыі» – цыкла канцэртаў струннага квартэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Выдадзены дацэнту кафедры струнных смычковых інструментаў Пукст Кацярыне Яўгенаўне.

Творчы праект садзейнічаў падтрымцы таленавітай моладзі рэспублікі, развіццю традыцый квартэтнага музіцыравання ў Беларусі, узбагачэнню новымі творчымі матэрыяламі сістэмы бесперапыннай адукацыі ў сферы акадэмічнага музычнага мастацтва і прэзентацыі дасягненняў нацыянальнай выканальніцкай школы. Інавацыйнасць праекта заключалася ў адраджэнні цікавасці прафесійнай і аматарскай аўдыторыі да квартэтнага музіцыравання, узбагачэнні рэпертуару новымі творамі сучасных беларускіх аўтараў і аранжыроўкамі створаных раней опусаў для струннага квартэта. Праект з’явіўся магутным стымулам для папулярызацыі і прапаганды твораў беларускіх кампазітараў XX–XXI стагоддзяў у шырокім коле айчынных аматараў музыкі акадэмічнай традыцыі.

Творчы праект-цыкл канцэртаў ” струнныя квартэты Беларусі. Старонкі гісторыі»

2024 – грант на рэалізацыю творчага праекта «Музыка. Таленты. Сатворчасць» – цыкла сумесных канцэртных выступленняў студэнцкага камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з таленавітымі навучэнцамі рэгіянальных устаноў адукацыі ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь у якасці салістаў.

Выдадзены старшаму выкладчыку кафедры струнных смычковых інструментаў Церану Мікалаю Пятровічу.

Праект будзе садзейнічаць падтрымцы і раскрыццю творчага патэнцыялу таленавітай моладзі з рэгіянальных устаноў адукацыі ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь, развіццю традыцый аркестравага і сольнага музіцыравання ў сферы акадэмічнага музычнага мастацтва і ў кантэксце ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі ў рамках навукова-адукацыйна-творчага кластара ў галіне прафесійнай музычнай адукацыі. Адна з задач творчага праекта – прэзентацыя і прапаганда дасягненняў маладых выканаўцаў – будучага пакалення нацыянальнай музычнай культуры.