
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»
СТУДЭНЦКАЕ
НАВУКОВА-ТВОРЧАЕ ТАВАРЫСТВА
КОНКУРС НАВУКОВЫХ АРТЫКУЛАЎ МАЛАДЫХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ МУЗЫКІ
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Да Конкурсу навуковых артыкулаў маладых даследчыкаў музыкі (з міжнародным удзелам) (далей – Конкурс) запрашаюцца студэнты, магістранты і замежныя магістранты, якія вучацца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнты і магістранты ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і іншых краін. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: магістранты, замежныя магістранты, студэнты спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)”, студэнты выканальніцкіх спецыяльнасцей і спецыяльнасці “Кампазіцыя”. Конкурсныя намінацыі могуць быць удакладнены ў залежнасці ад заявак, якія паступілі.
Навуковая праблематыка канферэнцыі ўключае наступныя пытанні для абмеркавання:
Мовы канферэнцыі – беларуская, руская.
Тэксты артыкулаў, прадстаўленыя для ўдзелу ў Конкурсе, афармляюцца згодна з прапанаванымі патрабаваннямі (гл. Дадатак 2).
Артыкулы пераможцаў Конкурсу (1, 2, 3 месца) будуць разгледжаны аргкамітэтам для публікацыі ў зборніку артыкулаў па матэрыялах Конкурсу (патрабаванні да публікацыі гл. у Дадатку 2).
Склад журы будзе аб’яўлены дадаткова.
Аргкамітэт Конкурсу:
Мацаберыдзе Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Воранава Святлана Сяргееўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства
Краўцова Ганна Аляксееўна, старшыня Савета маладых вучоных, намеснік навуковага кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства, аспірант кафедры тэорыі музыкі
Аргкамітэт прымае да ўдзелу ў Конкурсе заяўкі, аформленыя згодна з Дадаткам 1, і артыкулы, аформленыя згодна з Дадаткам 2, у названы тэрмін. Аргкамітэт мае права адбору артыкулаў для ўключэння ў праграму Конкурса.
Заяўкі на ўдзел і тэксты навуковых артыкулаў прымаюцца на электронны адрас: snto@bgam.by
Кантактныя дадзеныя:
Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by
Воранава Святлана Сяргееўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства: snto@bgam.by
Важныя даты
13 красавіка – апошні дзень прыёму артыкулаў для завочных удзельнікаў на электронную пошту snto@bgam.by (назва файла афармляецца наступным чынам: прозвішча імя _ артыкул)
20 красавіка – 18 мая – работа журы конкурсу
25 мая – 30 мая – падвядзенне вынікаў конкурсу, рассылка дыпломаў пераможцам
12 чэрвеня – апошні дзень прыёму матэрыялаў для публікацыі пераможцаў конкурсу на электронную пошту snto@bgam.by (назва файла афармляецца наступным чынам: прозвішча імя _артыкул для публікацыі)