• Навiны

II Адкрыты конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І.А.Атраднага

22.12.2025

З 18 па 20 сакавіка 2026 года ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” адбудзецца II Адкрыты конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І.А.Атраднага, прымеркаваны да 70-годдзя з дня нараджэння аднаго з найярчэйшых прадстаўнікоў беларускай баяннай школы Ігара Ардаліёнавіча Атраднага.

Конкурсныя праслухоўванні будуць арганізаваны ў наступных намінацыях і ўзроставых катэгорыях:

Намінацыя «Баян»:

I катэгорыя – навучэнцы 1–2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 8–9 класаў гімназій-каледжаў;

II катэгорыя – навучэнцы 3–4 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 10–11 класаў гімназій-каледжаў;

III катэгорыя – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Намінацыя «Акардэон»:

I катэгорыя – навучэнцы 1–2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 8–9 класаў гімназій-каледжаў;

II катэгорыя – навучэнцы 3–4 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 10–11 класаў гімназій-каледжаў;

III катэгорыя – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна адправіць заяўку не пазней за 01 лютага 2026 года (са спасылкай на выкананне праграмы I тура) на электронны адрас: konkurs_otradnova@mail.ru  . Да заяўкі дадаюцца: а) фатаграфія канкурсанта; б) квітанцыя (скан-копія) аб аплаце арганізацыйнага ўзносу.

Палажэнне

II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І.А.Атраднага

Заяўка на ўдзел

у II Адкрытым конкурсе выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І.А.Атраднага


Вынікі ўдзельнікаў  l тура   II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І. А. Атраднава

Спіс ўдзельнікаў, якія прайшлі ў  ll тур  II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І. А. Атраднава

Вынікі ўдзельнікаў II тура   II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І. А. Атраднава