З 18 па 20 сакавіка 2026 года ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” адбудзецца II Адкрыты конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І.А.Атраднага, прымеркаваны да 70-годдзя з дня нараджэння аднаго з найярчэйшых прадстаўнікоў беларускай баяннай школы Ігара Ардаліёнавіча Атраднага.
Конкурсныя праслухоўванні будуць арганізаваны ў наступных намінацыях і ўзроставых катэгорыях:
Намінацыя «Баян»:
I катэгорыя – навучэнцы 1–2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 8–9 класаў гімназій-каледжаў;
II катэгорыя – навучэнцы 3–4 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 10–11 класаў гімназій-каледжаў;
III катэгорыя – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі.
Намінацыя «Акардэон»:

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна адправіць заяўку не пазней за 01 лютага 2026 года (са спасылкай на выкананне праграмы I тура) на электронны адрас: konkurs_otradnova@mail.ru . Да заяўкі дадаюцца: а) фатаграфія канкурсанта; б) квітанцыя (скан-копія) аб аплаце арганізацыйнага ўзносу.
II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І.А.Атраднага
у II Адкрытым конкурсе выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І.А.Атраднага
Вынікі ўдзельнікаў l тура II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І. А. Атраднава
Спіс ўдзельнікаў, якія прайшлі ў ll тур II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І. А. Атраднава
Вынікі ўдзельнікаў II тура II Адкрытага конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне імя І. А. Атраднава