• Навiны

XXХІІІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур

29.01.2024

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»

 


ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

З 9 па 12 красавіка 2024 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць XXХІІІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур.

У рамках чытанняў пройдуць пасяджэнні секцый, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў і майстар-класы. На форуме этнакультур адбудуцца канцэртныя мерапрыемствы і выставы.

Асноўная тэматыка чытанняў:

  • вуснатрадыцыйная музычная культура;
  • літургічная і паралітургічная музыка;
  • музычнае мастацтва Беларусі і свету;
  • музычнае выканальніцтва і педагогіка;
  • выдатныя дзеячы музычнай культуры і мастацтва – юбіляры 2024 года;
  • тэма Вялікай Айчыннай вайны ў музычным мастацтве (да 80-годзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў);
  • музыка ў аўдыявізуальных мастацтвах (да 100-годдзя беларускага кіно).

Запланавана правядзенне круглага стала, прысвечанага сучасным палявым даследаванням этнамузычнай культуры.

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.

Чытанні праводзяцца ў змешаным фармаце. Прадугледжаны наступныя формы ўдзелу: вочная, дыстанцыйная (анлайн-трансляцыя), завочная (відэазапіс даклада, стэндавы даклад).

Рэгламент выступлення: 20 хвілін (даклад на пленарным пасяджэнні), 15 хвілін (даклад на секцыйным пасяджэнні, паведамленне на круглым стале, прэзентацыя выдання).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 26 сакавіка 2024 года па адрасе электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com

Стэндавы даклад альбо відэазапіс даклада неабходна даслаць не пазней 5 красавіка 2024 года па адрасе электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.

Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by

Бярковіч Таццяна Леанідаўна, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур: folk@bgam.by

Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@bgam.by

 

Па выніках чытанняў плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Яны прымаюцца па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by да 31 мая 2024 года.

Навуковы артыкул аб’ёмам 14000–25000 друкаваных знакаў павінен ўтрымліваць анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, ключавыя словы. Тэкст артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі на сайце акадэміі (https://bgam.by/wp-content/uploads/2022/07/Trebovaniya-Vesty1.pdf). Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся. Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць выкладзеным патрабаванням.

 

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

26 сакавіка – апошні дзень падачы заявак

5 красавіка – апошні дзень для прадастаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў

9–12 красавіка – правядзенне мерапрыемства

31 мая – апошні дзень прыняцця навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце)

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
ФОРМА ЗАЯЎКІ
ПРАГРАМА