• Навiны

XXХV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур

06.02.2026

Інфармацыйны ліст

 

З 6 па 10 красавіка 2026 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць XXХV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур. Сёлетнімі мерапрыемствамі азнаменавана юбілейная дата – 120-годдзе з дня нараджэння карыфея айчыннага музыказнаўства, заснавальніка школы беларускай этнамузыкалогіі Лідзіі Саулаўны Мухарынскай.

У рамках Чытанняў пройдуць секцыйныя пасяджэнні, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў і майстар-класы. На форуме этнакультур адбудуцца канцэртныя мерапрыемствы, выставы, прэзентацыі, прысвечаныя традыцыйнай музычнай культуры розных народаў.

Асноўная тэматыка чытанняў:

  • вуснатрадыцыйная музычная культура ў праблемным полі сучаснай этнамузыкалогіі;
  • актуальныя пытанні беларускага і сусветнага музычнага мастацтва;
  • праблемы музычнай медыевістыкі;
  • выканальніцкае мастацтва і музычная адукацыя: пытанні гісторыі, тэорыі, практыкі.

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.

Чытанні праводзяцца ў змешаным фармаце. Прадугледжаны наступныя формы ўдзелу: вочная, дыстанцыйная (анлайн-трансляцыя), завочная (відэазапіс даклада, стэндавы даклад).

Рэгламент выступлення: да 20 хвілін (даклад на пленарным пасяджэнні), да 15 хвілін (даклад на секцыйным пасяджэнні, паведамленне на круглым стале, прэзентацыя выдання).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 сакавіка 2026 года па адрасе электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com

Стэндавы даклад або відэазапіс даклада неабходна даслаць не пазней 2 красавіка 2026 года па адрасе электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.

Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by

Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@bgam.by

 

Па выніках чытанняў плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Артыкулы неабходна аформіць у адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі на сайце акадэміі (https://bgam.by/wp-content/uploads/2024/12/Trebovaniya-k-publikatsii-v-zhurnale-Vesti_bel.pdf), і даслаць па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by да 25 мая 2026 года.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць патрабаванням да афармлення і зместу навуковых публікацый.

 

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

25 сакавіка апошні дзень падачы заявак
2 красавіка апошні дзень для прадастаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў
6–10 красавіка правядзенне мерапрыемства
25 мая апошні дзень прыняцця навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце)

 


Iнфармацыйны ліст
Заяўка
Праграма канферэнцыі
Праграма конкурсу на лепшае выступленне з навуковым дакладам
Вынікі конкурсу на лепшае выступленне з навуковым дакладам