Афіцыйнай датай заснавання бібліятэкі кансерваторыі з’яўляецца 1932 год. 18 кастрычніка 1932 г., як паведамляе газета «Зьвязда» (1932, № 255), «пачаліся заняткі ў нова-арганізаванай у Мінску кансерваторыі». Заняткі праходзілі ў будынку музычнага тэхнікума. Бібліятэка кансерваторыі размяшчалася тут жа, і мела агульны фонд з бібліятэкай тэхнікума.
На сённяшні дзень бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – найбуйнейшае спецыялізаванае кнігасховішча нотных матэрыялаў, аўдыёзапісаў і кніжных выданняў па музычным мастацтве ў краіне – налічвае звыш 217 тыс. экзэмпляраў, амаль 132 тыс. з іх – ноты.
Бібліятэка з’яўляецца інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным цэнтрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дзейнасць бібліятэкі накіравана на забеспячэнне аператыўнага і якаснага бібліятэчнага, бібліяграфічнага і інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў у адпаведнасці з адукацыйным і навуковым працэсамі акадэміі на аснове традыцыйных і сучасных інфармацыйна-бібліятэчных тэхналогій.
Інфармацыйнае абслугоўванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з напрамкамі вучэбнай, навуковай і культурна-выхаваўчай работы акадэміі і ўключае ў сябе:
Карыстальнікам даступны: