Карпаратыўныя рэсурсы і рэсурсы адкрытага доступу

Карпаратыўныя рэсурсы і рэсурсы адкрытага доступу

КАРПАРАТЫЎНЫЯ РЭСУРСЫ

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі


Зводны электронны каталог бібліятэк Мінскай вобласці

 


РЭСУРСЫ АДКРЫТАГА ДОСТУПУ

 

Інтэрнэт-рэсурс «Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі» накіраваны на папулярызацыю беларускай музычнай культуры ў краіне і за мяжой. У калекцыі прадстаўлены больш за 100 беларускіх паэтаў і кампазітараў, якія падпісалі дамовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Калекцыя ўключае больш за 600 работ. Гэта ноты розных жанраў і тэматык музычных твораў, а таксама тэксты песень. Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам і студэнтам музычных устаноў, навучэнцам музычных школ і ўсім, хто цікавіцца беларускай музычнай культурай на сучасным этапе.


Электронныя бібліятэкі (рэпазіторыі) Рэспублікі Беларусь


Рэсурс «Беларусь у інфармацыйнай прасторы» падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з мэтай забеспячэння доступу да актуальнай і грамадска-значнай інфармацыі аб Беларусі для беларускай дыяспары, дзелавых, грамадскіх і навуковых колаў. У ім сабраны спасылкі на найбольш аўтарытэтныя беларусазнаўчыя базы даных і электронныя калекцыі, створаныя бібліятэкамі, архівамі, дзяржаўнымі структурамі, установамі культуры, адукацыі і навукі, сферы матэрыяльнай вытворчасці нашай краіны.


Праект «Кніга Беларусі XIV – XVIII стагоддзяў» змяшчае копіі паўнатэкставых дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдадзеных у XIV – XVIII стагоддзях і па тэрытарыяльнай, моўнай, аўтарскай або змястоўнай прыкметах, якія адносяцца да Беларусі. Кожная кніга, прадстаўленая ў дадзеным інфармацыйным рэсурсе, мае апісанне, у якое ўключаны звесткі пра аўтара, месца, год, мову, прадметную вобласць, да якой адносіцца змест дакумента, а таксама інфармацыя пра фізічныя характарыстыкі выдання.