
Загадчык ЦДАД: Хіхіч Соф’я Міхайлаўна
Электронны адрас: podgotov_otd@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Кісялева, 61, каб. 127
Спецыяліст: Шчука Яна Іванаўна
Курс навучання ў цэнтры дадатковай адукацыі дарослых накіраваны на вывучэнне вучэбных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з профілем адукацыі “Мастацтва і дызайн”, напрамкам адукацыі “Мастацтва музычнае” па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцяў) I і II ступені вышэйшай адукацыі:
– бесперапыннай адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі:
– адукацыйнай праграмы магістратуры:
Навучанне ў цэнтры дадатковай адукацыі дарослых прызначана для абітурыентаў, якія жадаюць падрыхтавацца да паступлення ў акадэмію музыкі. Для тых, хто жадае ў далейшым атрымаць адукацыю ў магістратуры на англійскай мове, магчыма навучанне па англамоўным вучэбным плане цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.
Асноўнымі задачамі цэнтра з’яўляюцца:
Пасля завяршэння навучання слухачы здаюць залікі і экзамены па ўсіх прадметах, прадугледжаных вучэбным планам. Паспяховая здача экзаменаў з’яўляецца ўмовай прыёму на асноўны курс навучання ў акадэміі музыкі (для замежных слухачоў).
У цэнтры дадатковай адукацыі дарослых Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучанне вядзецца ў вочнай дзённай форме. Тэрмін атрымання дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь ў цэнтры дадатковай адукацыi дарослых складае дзевяць месяцаў (з 15 верасня па 14 чэрвеня).
Навучанне ў цэнтры дадатковай адукацыі дарослых прызначана для абітурыентаў, якія валодаюць устойлівымі навыкамі спеваў, дырыжыравання, кампазіцыі або ігры на музычным інструменце. Для тых, хто жадае ў далейшым атрымаць адукацыю ў магістратуры на англійскай мове, магчыма навучанне па англамоўным вучэбным плане цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.
Пасля завяршэння навучання слухачы здаюць залікі і экзамены па ўсіх прадметах, прадугледжаных вучэбным планам.
Паспяховая здача экзаменаў з’яўляецца ўмовай прыёму на асноўны курс навучання ў акадэміі музыкі (для замежных слухачоў).
У цэнтры дадатковай адукацыі дарослых Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучанне вядзецца ў дзённай форме навучання.
Працягласць атрымання дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь ў цэнтры дадатковай адукацыі дарослых складае дзевяць месяцаў (з 15 верасня па 14 чэрвеня).
Кошт навучання ў цэнтры дадатковай адукацыі дарослых ў год – 5 300 $.
Парадак падачы дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на паступленне ў цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у 2025 годзе.
– Усіх запоўненых старонак пашпарта;
– Натарыяльна заверанага перакладу пашпарта на рускую мову;
– Спасылка на відэазапіс выканання праграмы на сайце www.youtube.com. Запіс павінен быць прадстаўлены без відэа- і аўдыёмантажу*. Патрабаванні да відэазапісу па спецыяльнасцях знаходяцца ніжэй. Таксама магчымы варыянт падачы дакументаў для запрашэння і відэазапісу свайго выканання (на USB-flash-накапляльніку) праз пасрэдніка. Пры адпраўленні ліста абавязкова ўказаць на рускай або англійскай мове: прозвішча і імя, выкананую праграму (з указаннем кампазітара, аўтара слоў пры наяўнасці, нумара і опуса сачынення), назва навучальнай установы, ступень для навучання (на 1 курс – да I ступені, у магістратуру – да II ступені навучання). Прыём дакументаў для атрымання запрашэння на вучобу ажыццяўляецца з 01 лютага па 15 красавіка.
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!
Пасля атрымання запрашэння на навучанне замежныя грамадзяне абавязаны праінфармаваць вучэбна-метадычны аддзел аб даце прыезду ў Рэспубліку Беларусь па e-mail: international_st@bgam.by.
Праслухоўванне відэазапісаў: з 15 красавіка па 1 мая. Пасля паспяховага праходжання этапа праслухоўвання вучэбна-метадычны аддзел накіроўвае кандыдату афіцыйнае запрашэнне на навучанне, якое дае магчымасць атрымаць вучэбную візу ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства кандыдата. Афармленне запрашэння на навучанне ажыццяўляецца бясплатна.
Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь замежнаму грамадзяніну неабходна прайсці працэдуру залічэння ў акадэмію і падаць у вучэбна-метадычны аддзел (г. Мінск, вул. Петруся Броўкі 22, кабінет 602) пакет дакументаў:
1) заяву аб прыёме на навучанне па ўстаноўленай форме;
2) арыгінал пасведчання (дакумента) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);
3) заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўстановы адукацыі);
4) медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;
5) копію пасведчання аб нараджэнні, завераную ў натарыяльным парадку;
6) 6 фатаграфій памерам 3 х 4 см.
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!
Копіі ўсіх дакументаў павінны быць завераны ва ўстаноўленым парадку пячаткай натарыуса, а да ўсіх дакументаў на замежнай мове неабходна прыкласці іх натарыяльна завераны пераклад на рускую мову.
Пры адсутнасці поўнага пакета дакументаў абітурыент не дапускаецца да ўдзелу ў конкурсным адборы.
Пры ўзнікненні пытанняў просьба звяртацца да загадчыка цэнтра дадатковай адукацыі дарослых, e-mail: podgotov_otd@bgam.by.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫКАНАННЯ ПРАГРАМЫ ДЛЯ ПАСТУПЛЕННЯ Ў ЦЭНТР ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДАРОСЛЫХ