- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Падрыхтоўчае аддзяленне

Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні прызначана для абітурыентаў, якія валодаюць устойлівымі навыкамі спеваў, дырыжыравання, кампазіцыі або ігры на музычным інструменце. Для тых, хто жадае ў далейшым атрымаць адукацыю ў магістратуры на англійскай мове, магчыма навучанне па англамоўным вучэбным плане падрыхтоўчага аддзялення.

Пасля завяршэння навучання слухачы здаюць залікі і экзамены па ўсіх прадметах, прадугледжаных вучэбным планам.

Паспяховая здача экзаменаў з’яўляецца ўмовай прыёму на асноўны курс навучання ў акадэміі музыкі (для замежных слухачоў).

На падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучанне вядзецца ў дзённай форме навучання.

Працягласць атрымання дадатковай адукацыі дарослых пры асваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўчым аддзяленні складае дзевяць месяцаў (з 15 верасня па 14 чэрвеня).

Кошт навучання на падрыхтоўчым аддзяленні ў год – 5 150 $.

Парадак падачы дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на паступленне на падрыхтоўчае аддзяленне ў 2022 годзе.

  1. Для атрымання запрашэння на навучанне ў Рэспубліцы Беларусь неабходна прадаставіць на e-mail: international_st@bgam.by электронныя КОПІІ (скан) наступных дакументаў:

– Усіх запоўненых старонак пашпарта;

– Натарыяльна заверанага перакладу пашпарта на рускую мову;

– Спасылка на відэазапіс выканання праграмы на сайце www.youtube.com. Запіс павінен быць прадстаўлены без відэа- і аўдыёмантажу*. Патрабаванні да відэазапісу па спецыяльнасцях знаходяцца ніжэй. Таксама магчымы варыянт падачы дакументаў для запрашэння і відэазапісу свайго выканання (на USB-flash-накапляльніку) праз пасрэдніка. Пры адпраўленні ліста абавязкова ўказаць на рускай або англійскай мове: прозвішча і імя, выкананую праграму (з указаннем кампазітара, аўтара слоў пры наяўнасці, нумара і опуса сачынення), назва навучальнай установы, ступень для навучання (на 1 курс – да I ступені, у магістратуру – да II ступені навучання). Прыём дакументаў для атрымання запрашэння на вучобу ажыццяўляецца з 15 сакавіка па 15 красавіка.

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!

Пасля атрымання запрашэння на навучанне замежныя грамадзяне абавязаны праінфармаваць вучэбна-метадычны аддзел аб даце прыезду ў Рэспубліку Беларусь па e-mail: international_st@bgam.by.

Праслухоўванне відэазапісаў: з 15 красавіка па 1 мая. Пасля паспяховага праходжання этапа праслухоўвання вучэбна-метадычны аддзел накіроўвае кандыдату афіцыйнае запрашэнне на навучанне, якое дае магчымасць атрымаць вучэбную візу ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства кандыдата. Афармленне запрашэння на навучанне ажыццяўляецца бясплатна.

  1. Тэрміны прыбыцця на навучанне і асабістай падачы дакументаў на падрыхтоўчае аддзяленне (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 30, кабінет 210): з 30 жніўня па 12 верасня (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 30, кабінет 126).
  2. Умовы залічэння:

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь замежнаму грамадзяніну неабходна прайсці працэдуру залічэння ў акадэмію і падаць у вучэбна-метадычны аддзел (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 30, кабінет 126) пакет дакументаў:

1) заяву аб прыёме на навучанне па ўстаноўленай форме;

2) арыгінал пасведчання (дакумента) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);

3) заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўстановы адукацыі);

4) медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;

5) копію пасведчання аб нараджэнні, завераную ў натарыяльным парадку;

6) 6 фатаграфій памерам 3 х 4 см.

  1. Неабходнай умовай для залічэння на падрыхтоўчае аддзяленне з’яўляецца наяўнасць дакумента, які сведчыць асобу, вучэбнай візы, дагавора абавязковага медыцынскага страхавання, аформленых у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  2. Вітаецца веданне рускай мовы на ўзроўні А1.

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!

Копіі ўсіх дакументаў павінны быць завераны ва ўстаноўленым парадку пячаткай натарыуса, а да ўсіх дакументаў на замежнай мове неабходна прыкласці іх натарыяльна завераны пераклад на рускую мову.

Пры адсутнасці поўнага пакета дакументаў абітурыент не дапускаецца да ўдзелу ў конкурсным адборы.

Пры ўзнікненні пытанняў просьба звяртацца да загадчыка падрыхтоўчага аддзялення, e-mail: podgotov_otd@bgam.by.

 

 

ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫКАНАННЯ ПРАГРАМЫ ДЛЯ ПАСТУПЛЕННЯ НА ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ

  1. Кампазіцыя
  2. Дырыжыраванне
  3. Фартэпіяна
  4. Струнныя смычковыя інструменты
  5. Духавыя інструменты
  6. Ударныя інструменты
  7. Гітара, цымбалы
  8. Баян-акардэон
  9. Вакальнае мастацтва