• Навiны

III Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на цымбалах

30.01.2026

Міністэрствам культуры вызначаны тэрміны правядзення заключнага этапа ІІІ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на цымбалах. Зацверджана конкурсная праграма па намінацыі “Цымбалы”.

Заключны этап конкурсу адбудзецца з 24 па 28 траўня 2026 г. у г. Баранавічы.

У конкурсе могуць прымаць удзел выканаўцы на цымбалах ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ўключна, якія навучаюцца ў дзіцячых школах мастацтваў, установах агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку ў гімназія-каледжах мастацтваў, установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь.

Заяўкі для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу прымаюцца не пазней за чатыры тыдні да дня яго пачатку на электронны адрас: krunichka91@bgmuz.by  альбо па адрасе: 225406, г. Баранавічы, вул. Горкага, 91 (з паметкай “У аргкамітэт III Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на цымбалах”).

Пастанова

Загад аб правядзенні конкурсу

Праграмныя патрабаванні

Заяўка