Міністэрствам культуры вызначаны тэрміны правядзення заключнага этапа ІІІ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на цымбалах. Зацверджана конкурсная праграма па намінацыі “Цымбалы”.
Заключны этап конкурсу адбудзецца з 24 па 28 траўня 2026 г. у г. Баранавічы.
У конкурсе могуць прымаць удзел выканаўцы на цымбалах ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ўключна, якія навучаюцца ў дзіцячых школах мастацтваў, установах агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку ў гімназія-каледжах мастацтваў, установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь.
Заяўкі для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу прымаюцца не пазней за чатыры тыдні да дня яго пачатку на электронны адрас: krunichka91@bgmuz.by альбо па адрасе: 225406, г. Баранавічы, вул. Горкага, 91 (з паметкай “У аргкамітэт III Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на цымбалах”).