• Навiны

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: канстанты і метамарфозы»

21.08.2026
 

 

 

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»

 

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 

З 26 па 29 лістапада 2026 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: канстанты і метамарфозы».

У рамках канферэнцыі адбудуцца пасяджэнні секцый, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў і майстар-класы, канцэртныя мерапрыемствы і выставы.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: вытокі, этапы станаўлення, традыцыі, нацыянальныя і рэгіянальныя адукацыйныя сістэмы, канцэпцыі, інавацыі;
  • музычна-педагагічныя школы: генезіс, персаналіі, вопыт;
  • праблемы музычнага выканальніцтва і педагогікі на сучасным этапе;
  • сучасныя ракурсы музычна-гістарычных і музычна-тэарэтычных даследаванняў;
  • уклад беларускіх жанчын у развіццё музычнай адукацыі (да Года беларускай жанчыны);
  • выдатныя дзеячы музычнай педагогікі– юбіляры 2026 года.

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.

Плануецца правядзенне канферэнцыі ў змешаным фармаце. Прадугледжаны наступныя формы ўдзелу: вочная, завочная (відэазапіс даклада з магчымасцю анлайн-адказаў на пытанні, стэндавы даклад).

Рэгламент выступлення: 20 хвілін (даклад на пленарным пасяджэнні), 15 хвілін (даклад на секцыйным пасяджэнні, паведамленне на круглым стале, прэзентацыя выдання), 5 хвілін – абмеркаванне даклада.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да лістапада 2026 года па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by

Стэндавы даклад альбо відэазапіс даклада неабходна даслаць не пазней 18 лістапада 2026 года па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.

Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by

Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@bgam.by

 

Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Яны прымаюцца па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by да 22 студзеня 2027 года.

Навуковы артыкул аб’ёмам 14000–25000 друкаваных знакаў павінен ўтрымліваць анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, ключавыя словы. Тэкст артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі на сайце акадэміі (https://bgam.by/wp-content/uploads/2024/12/Trebovaniya-k-publikatsii-v-zhurnale-Vesti_bel.pdf). Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся. Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць выкладзеным патрабаванням.

 

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

 

9 лістапада апошні дзень падачы заявак
18 лістапада апошні дзень для прадастаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў
24–27 лістапада правядзенне мерапрыемства
22 студзеня 2027 апошні дзень прыняцця навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце)

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

ЗАЯЎКА