|
|
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ |
|
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
З 26 па 29 лістапада 2026 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: канстанты і метамарфозы».
У рамках канферэнцыі адбудуцца пасяджэнні секцый, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў і майстар-класы, канцэртныя мерапрыемствы і выставы.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: вытокі, этапы станаўлення, традыцыі, нацыянальныя і рэгіянальныя адукацыйныя сістэмы, канцэпцыі, інавацыі;
- музычна-педагагічныя школы: генезіс, персаналіі, вопыт;
- праблемы музычнага выканальніцтва і педагогікі на сучасным этапе;
- сучасныя ракурсы музычна-гістарычных і музычна-тэарэтычных даследаванняў;
- уклад беларускіх жанчын у развіццё музычнай адукацыі (да Года беларускай жанчыны);
- выдатныя дзеячы музычнай педагогікі– юбіляры 2026 года.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.
Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.
Плануецца правядзенне канферэнцыі ў змешаным фармаце. Прадугледжаны наступныя формы ўдзелу: вочная, завочная (відэазапіс даклада з магчымасцю анлайн-адказаў на пытанні, стэндавы даклад).
Рэгламент выступлення: 20 хвілін (даклад на пленарным пасяджэнні), 15 хвілін (даклад на секцыйным пасяджэнні, паведамленне на круглым стале, прэзентацыя выдання), 5 хвілін – абмеркаванне даклада.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 9 лістапада 2026 года па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by
Стэндавы даклад альбо відэазапіс даклада неабходна даслаць не пазней 18 лістапада 2026 года па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.
Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:
Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by
Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@bgam.by
Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Яны прымаюцца па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by да 22 студзеня 2027 года.
Навуковы артыкул аб’ёмам 14000–25000 друкаваных знакаў павінен ўтрымліваць анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, ключавыя словы. Тэкст артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі на сайце акадэміі (https://bgam.by/wp-content/uploads/2024/12/Trebovaniya-k-publikatsii-v-zhurnale-Vesti_bel.pdf). Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся. Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць выкладзеным патрабаванням.
ВАЖНЫЯ ДАТЫ
| 9 лістапада | апошні дзень падачы заявак |
| 18 лістапада | апошні дзень для прадастаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў |
| 24–27 лістапада | правядзенне мерапрыемства |
| 22 студзеня 2027 | апошні дзень прыняцця навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце) |

