Віншуем!

26.03.2024


Віншуем слухача падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Чэнь Сяньхуэй (клас старшага выкладчыка кафедры спеваў белай Святланы Аляксандраўны) з перамогай — лаўрэат II прэміі IV Міжнароднага конкурсу вакалістаў «VoicePremium — 2024». Конкурс складаўся з двух тураў і прайшоў у перыяд з 20 па 24 сакавіка 2024 года. Белая Святлана Аляксандраўна была адзначана падзякай за падрыхтоўку лаўрэата і вялікі ўклад у развіццё беларускай выканальніцкай школы. Жадаем творчых поспехаў і новых перамог!