• Навiны

АНОШКА І.Ю. АСНОВЫ ФАРТЭПІЯННАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ І ІМПРАВІЗАЦЫІ. МІНСК, 2020

15.10.2020

Аношка, І.Ю. Асновы фартэпіяннай транскрыпцыі і імправізацыі: курс лекцый / І.Ю. Аношка. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2020. – 273 с.– На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-44-7

Курс лекцый па вучэбнай дысцыпліне «Асновы фартэпіяннай транскрыпцыі і імправізацыі» адрасаваны студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-16 01 03 Фартэпіяна. Кожная тэма ўключае канспект лекцыі, кантрольныя пытанні, спіс літаратуры, рэкамендуемыя інтэрнэт-рэсурсы (аўдыё- і відэазапісы) і нотныя матэрыялы, неабходныя для набыцця тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у галіне фартэпіяннага выканальніцтва.

Змест