• Навiны

Адкрыты конкурс піяністаў на лепшае выкананне твораў беларускіх кампазітараў імя Л. А. Матукоўскай

06.10.2023

13 лістапада 2023 года будзе праводзіцца адкрыты конкурс піяністаў на лепшае выкананне твораў беларускіх кампазітараў імя Л.А. Матукоўскай.

Заснавальнікам конкурсу з’яўляецца ўстанова адукацыі»Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. Конкурс праводзіцца кафедрай спецыяльнага фартэпіяна.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх катэгорыях:

  • навучэнцы гімназій-каледжаў мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай музычнай адукацыі
  • студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь

Конкурс праводзіцца ў адзін тур.

Канкурсанты самастойна фарміруюць праграму выступлення з аднаго або некалькіх фартэпіянных твораў беларускіх кампазітараў агульнай працягласцю да 10 хвілін. Не дапускаецца выкананне твораў уласнага сачынення.

Для ўдзелу ў Конкурсе канкурсанту неабходна не пазней за 30 кастрычніка адправіць на электронны адрас аргкамітэта fkm@bgam.by заяўку па форме * з пазнакай: “адкрыты конкурс ім. Л.А. Матукоўскай». Датай адпраўлення заяўкі з’яўляецца дата, якая змешчана ў якасці даты адпраўлення электронным паштовым сэрвісам у электронным лісце.

ЗАЯЎКА
на ўдзел у адкрытым конкурсе піяністаў
на лепшае выкананне твораў беларускіх кампазітараў
імя Л. А. Матукоўскай