• Навiны

На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі завяршылася павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў каледжаў

16.04.2024

На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршылася павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў каледжаў па тэме «актуальныя пытанні выкладання дысцыплін музыказнаўчага цыклу».

▪ У рамках курса былі арганізаваны майстар-класы, праведзены практычныя заняткі і круглыя сталы педагогамі акадэміі музыкі, а таксама адбыліся лекцыйныя заняткі па гісторыі і тэорыі музычнай адукацыі і выхавання, псіхалогіі музычнай дзейнасці, музычна-камп’ютарных тэхналогіях і ідэалогіі беларускай дзяржавы.

▪️ Разам з навучальнымі заняткамі, слухачам была прадастаўлена магчымасць наведваць усе мерапрыемствы, якія праходзілі ў рамках ХХХІІІ міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906-1987) і міжнароднага форуму этнакультур.

Па выніках курса павышэння кваліфікацыі слухачы запоўнілі анкеты і пакінулі захопленыя водгукі.
Жадаем усім творчых поспехаў і прафесійнага росту!