Паслугі, якія прадастаўляюцца бібліятэкай
- Прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе бібліятэчнага фонду праз сістэму каталогаў, картатэк, баз даных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання.
 
- Аказанне кансультатыўнай дапамогі па выкарыстанні даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі (картачных і электроннага каталогаў, картатэк, баз даных, даведачна-інфармацыйных выданняў).
 
- Выдача ў часовае карыстанне ў чытальных залах і на абанементах друкаваных выданняў і іншых дакументаў з бібліятэчнага фонду.
 
- Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў да навуковых прац.
 
- Прысваенне індэксаў УДК, ББК, аўтарскага знака.
 
- Складанне ў дапамогу навучальнаму працэсу і навуковай дзейнасці бібліяграфічных паказальнікаў, бібліяграфічных спісаў дакументаў (па запытах кафедраў і іншых структурных падраздзяленняў).
 
- Выкананне вусных бібліяграфічных і фактаграфічных даведак.
 
- Арганізацыя і правядзенне выстаў новых паступленняў, тэматычных выстаў, бібліяграфічных аглядаў і адкрытых праглядаў літаратуры, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў па прапагандзе фонду бібліятэкі.
 
- Прадастаўленне інфармацыі аб новых дакументах, якія паступілі ў бібліятэку (па запытах кафедраў і іншых структурных падраздзяленняў).
 
- Прадастаўленне доступу да баз даных, якія ёсць у бібліятэцы.
 
- Кансультаванне карыстальнікаў па пошуку інфармацыі ў базах даных.
 
- Набыццё выданняў для адукацыйнай, навукова-даследчай і выхаваўчай дзейнасці па заяўках кафедр і структурных падраздзяленняў.
Форма заяўкі тут