АБМЕННЫ ФОНД – дапаможная частка фонду бібліятэкі, прызначаная для абмену і пераразмеркавання ў іншыя бібліятэкі. Дакументаабмен ажыццяўляецца на падставе пісьмовых дамоўленасцей паміж арганізацыямі на пастаяннай аснове шляхам заключэння дагавора або па разавым запыце (лісце) на імя рэктара акадэміі. Перадача дакументаў афармляецца актамі, якія складаюцца ў двух экзэмплярах з дадаткам спісаў (пералікаў) дакументаў, якія перадаюцца. Пасля афармлення актаў дакументы перадаюцца на бязвыплатнай аснове.
Па пытаннях кнігаабмену просім звяртацца да вядучага бібліёграфа Пяткевіч Наталлі Ігараўны, тэл.+375173425958, e–mail: library@bgam.by.