Русецкі Мікалай Аляксандравіч

Русецкі Мікалай Аляксандравіч

Пасада: выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, спецыяльнасць “спевы акадэмічныя”,
клас народнага артыста РСФСР, дацэнта Э.І.Пелагейчанкі (2013), там жа магістратура (2015)
Выкладчык дысцыплін: сольныя спевы


Нарадзіўся ў 1986 годзе ў г.Клічаве (Магілёўская вобласць). Скончыў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава ў 2006 годзе (спецыяльнасць «харавое дырыжыраванне»); Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў 2013 годзе (спецыяльнасць “спевы акадэмічныя”), і ў 2015 годзе магістратуру (клас народнага артыста РСФСР, дацэнта Э.І.Пелагейчанкі).

Мае падзяку Ваеннага камісарыята горада Мінска «за садзейнічанне ў правядзенні і ўдзел у святочным канцэрце» (2017 г.); Падзяку Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь за плённую сумесную дзейнасць з органамі пагранічнай службы, актыўнае садзейнічанне ў прапагандзе гісторыі беларускай дзяржаўнасці, аказанне дапамогі ў выкананні задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы, па правядзенні дзяржаўнай пагранічнай палітыкі (2021г.); Падзяку адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у захаванне і развіццё беларускага тэатральнага мастацтва (2021г.); Узнагароджаны Ганаровай граматай Упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую творчую дзейнасць, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва (2022 г.).
З 2013 года працуе артыстам-вакалістам у трупе Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, вядучы майстар сцэны.