Выдавецкая дзейнасць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ажыццяўляецца з 1989 г., у 1997 г. ВНУ атрымала выдавецкую ліцэнзію, у 2005 г. часопіс «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» і «Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (у шасці серыях) зацверджаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у якасці навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Толькі за пяць апошніх гадоў рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам Акадэміі выдадзена 14 манаграфій, 20 зборнікаў артыкулаў, 28 навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 10 нумароў часопіса «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», 21 нотнае выданне (агульны аб’ём выдадзенай прадукцыі – каля 1100 д.а.).
Патрабаванні да матэрыялаў, прапанаваных для публікацыі ў часопісе “Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”
Патрабаванні да публікацый у выданнях Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Віды выданняў (вучэбных, навуковых, даведачных, нотных, электронных). Памятка для аўтараў
Парадак падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў
Дэпаніраванне навуковых работ
Нотны набор (асноўныя арыенціры)
Кіраўніцтва па графічным афармленні нотнага тэксту
Узор заяўкі на выданне рукапісу