• Навiны

III РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС МЕТАДЫЧНЫХ РАБОТ У ГАЛІНЕ МУЗЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ

01.04.2026

Конкурс праводзіцца з 1 красавіка да 27 лістапада 2026 года ў адзін тур. Конкурсныя работы накіроўваюцца ў аргкамітэт да 1 кастрычніка 2026 года (уключна).

Мэта конкурсу
Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці, навукова-метадычнага і творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў, якія ўкараняюць інавацыйныя метады падрыхтоўкі і развіцця прафесійных навыкаў навучэнцаў.
Конкурс праводзіцца па двух тэматычных напрамках:

– Метадычныя работы па дысцыплінах музычна-тэарэтычнага і музычна-гістарычнага цыклаў;
– 
Метадычныя работы па дысцыплінах музычна-выканальніцкага цыкла.

Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта заяўку разам з конкурснай работай у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце.
Электронны варыянт конкурсных матэрыялаў дасылаецца на адрас: nio@bgam.by архіўнай папкай (фарматы zip, rar).
Імя архіва: “Прозвішча, ініцыялы аўтара_Конкурс метадычных работ 2026”.

Конкурсныя матэрыялы на папяровым носьбіце дасылаюцца на адрас: 220002, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Кісялёва, 61.
Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” з паметкай “Конкурс метадычных работ 2026”.

Кантактная інфармацыя
Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:
+ 375 17 342 97 96, nio@bgam.by – загадчык навукова-даследчага аддзела Баранкевіч Лілія Фаільеўна.

Падвядзенне вынікаў Конкурсу адбудзецца не пазней за 20 лістапада 2026 года.
Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу адбудзецца ў рамках правядзення Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: канстанты і метамарфозы” (24–27 лістапада 2026 года), для ўдзелу ў якім Арганізатарамі будзе выслана спецыяльнае запрашэнне.

ПАЛАЖЭННЕ

ЗАЯЎКА