
Мэтамі Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі (далей – Конкурс) з’яўляюцца падтрымка таленавітай моладзі, павышэнне прафесійнага майстэрства, папулярызацыя фартэпіяннага мастацтва і ўзбагачэнне нацыянальнай культуры перадавым міжнародным вопытам.
Арганізатары Конкурсу – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.
Міністэрствам культуры вызначаны тэрміны правядзення ХII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі і зацверджана конкурсная праграма.
Тэрміны правядзення конкурс – з 1 красавіка па 21 мая 2026 года, у тым ліку другі (заключны) этап конкурсу адбудзецца з 19 па 21 мая 2026 года ў Мінску на базе ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.
Заключны этап конкурсу складаецца з двух тураў і праводзіцца для сольных выканаўцаў.
У Конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій-каледжаў мастацтваў з абласцей і г. Мінска, а таксама могуць быць запрошаны прадстаўнікі замежных краін.
Для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу не пазней за 24 красавіка 2026 года кіраўнікі ўстановы адукацыі або ўдзельнік конкурсу накіроўваюць заяўку і матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 16 Інструкцыі, па пошце: 220013, г. Мінск, вул. Петруся Броўкі, 22 з паметкай: «У аргкамітэт Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі» і абавязкова дублююцца на электронны адрас: fkm_dekan@bgam.by.
Кантактныя тэлефоны арганізацыйнага камітэта конкурсу: (+375 17) 282 06 53.