• Навiны

СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “МУЗЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ, ПЕДАГОГІКА І ВЫКАНАЛЬНІЦТВА Ў ЛЮСТЭРКУ СУЧАСНЫХ ПОГЛЯДАЎ І НАВУКОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ”

25.10.2024

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ”

СТУДЭНЦКАЕ НАВУКОВА-ТВОРЧАЕ ТАВАРЫСТВА

 

 

 

 СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ МУЗЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ, ПЕДАГОГІКА І ВЫКАНАЛЬНІЦТВА Ў ЛЮСТЭРКУ СУЧАСНЫХ ПОГЛЯДАЎ І НАВУКОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

 

25 ЛІСТАПАДА 2024 ГОДА

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Навуковая праблематыка канферэнцыі ўключае ў сябе наступныя пытанні для абмеркавання:

  • сучасная музычная адукацыя: нацыянальныя і рэгіянальныя адукацыйныя сістэмы, канцэпцыі, інавацыі;
  • музычная адукацыя ў гістарычнай рэтраспектыве: вытокі, этапы станаўлення, традыцыі;
  • музычна-педагагічныя школы: генезіс, персаналіі, вопыт;
  • праблемы музычнага выканальніцтва і педагогікі на сучасным этапе;
  • выдатныя дзеячы музычнай педагогікі ‑‑ юбіляры 2024 года;
  • тэма Вялікай Айчыннай вайны ў музычным мастацтве (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай спецыяльнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Фармат правядзення канферэнцыі: вочны

Да пачатку канферэнцыі аргкамітэтам плануецца разгляд пытання аб электронным выданні з публікацыяй дакладаў. Па выніках рашэння аргкамітэтам будзе размешчана дадатковая інфармацыя.

 

Заяўкі (гл. Дадатак 1) для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца не пазней за 16 лістапада 2024 года ўключна па электронным адрасе snto@bgam.by

Мовы канферэнцыі ‑‑ беларуская, руская.

Аргкамітэт канферэнцыі:

  • Мацабярыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
  • Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
  • Воранава Святлана Сяргееўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства
  • Краўцова Ганна Аляксееўна, намеснік навуковага кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства, аспірант кафедры тэорыі музыкі;
  • Белая Святлана Аляксандраўна, старшыня Савета маладых навукоўцаў, старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва.

 

Аргкамітэт мае права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі. У выпадку вялікай колькасці заявак аргкамітэтам можа быць прынята рашэнне аб стэндавым фармаце разам з вочным.

Кантактны адрас: snto@bgam.by ‑‑ Воранава Святлана Сяргееўна, Краўцова Ганна Аляксееўна.

Важныя даты:

16 лістапада апошні дзень прыёму заявак;

22 лістапада размяшчэнне праграмы канферэнцыі на сайце акадэміі.


ЗАЯЎКА

ПРАГРАМА