Студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Дзмітрый Шувалаў стаў уладальнікам трэцяй прэміі Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі Kustendorf CLASSIC.
У якасці ўзнагарод пераможцы атрымалі спецыяльна створаныя залатую, сярэбраную і бронзавую матрошкі. Вобраз матрошкі сімвалізуе адзінства славянскіх народаў, звязаных агульнымі гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі.
Арганізатарам фестывалю з’яўляецца сусветна вядомы рэжысёр Эмір Кустурыца і кампанія «Газпрам нафта».
У гэтым годзе падзея праходзіла з 31 жніўня па 3 верасня. Фестываль сабраў 37 маладых музыкантаў Расіі, Беларусі і Сербіі, а яго ганаровым госцем стаў міністр культуры Сербіі Нікола Селаковіч.
Больш падрабязна пра фестываль па спасылцы
https://www.gazprom-neft.ru/press-center/news/glavnuyu-nagradu-festivalya-kustendorf-classic-zavoeval-skripach-iz-serbii/