• Навiны

Рэспубліканскі сацыяльны праект па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «ДАЦЯГНІСЯ ДА МАРЫ»

09.10.2023

 

Прэзідэнтскі спартыўны клуб пры садзейнічанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь працягвае ў 2023-2024 гады правядзенне рэспубліканскага сацыяльнага праекту па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Дацягніся да мары».

Мэта праекта – учягванне як мага большай колькасьці дзяцей і падлеткаў, моладзі, працаздольнага насельніцтва і асоб сталага ўзросту ў рэгулярныя фізкультурна-спартыўныя заняткі і іх далучэння да актыўнага адпачынку.

 

 

Удзельнікамі праекта могуць стаць хлопчыкі (юнакі, мужчыны) і дзяўчынкі (дзяўчыны, жанчыны) у пяці ўзроставых катэгорыях:

  • дзеці : 2014 г.н. і маладзей;
  • падлеткі : 2006 — 2013 г.н.;
  • моладзь : 1989 — 2005 г.н.;
  • дарослыя : 1964 — 1988 г.н.;
  • сталага ўзросту : 1963 г.н. і старэй.

Умовы ўдзелу

Каб стаць удзельнікам праекта неабходна:

  • выканаць практыкаванне «падцягванне на перакладзіне»;
  • у перыяд з 09.10.2023 па 29.02.2024 г. апублікаваць адно сюжэтнае відэа з выкананнем практыкавання «падцягванне на перакладзіне» на максімальную колькасць паўтарэнняў у выглядзе поста ў сваім акаўнце «Instagram»;
  • быць падпісаным на акаўнт Прэзідэнтскага спартыўнага клуба @sportclub.by у сацыяльнай сетке «Instagram»;
  • у апублікаваным посце адзначыць акаўнт @sportclub.by , дадаць хэштэг #дотянисьдомечты2024;
  • падпісаць відэа (напрыклад: Иванов Иван, 1992 г.р., г. Пинск, 40 подтягиваний);
  • на час правядзення праекта акаўнт удзельніка павінен быць адчынены.

Пераможца праекту ў кожнай узроставай групе ўзнагароджваецца каштоўным прызам.

 

Падрабязнасці аб рэспубліканскім сацыяльным праекце па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Дацягніся да мары» глядзіце тут:

КАНЦЭПЦЫЯ І ПРАВІЛЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА САЦЫЯЛЬНАГА ПРАЕКТУ ПА ПАДТРЫМЦЫ СПОРТУ І ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ «ДАЦЯГНІСЯ ДА МАРЫ»