Зборнік падрыхтаваны выкладчыкамі кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі і прымеркаваны да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Артыкулы зборніка адлюстроўваюць розныя навуковыя напрамкі Гістарычнага музыказнаўства, якія знаходзяцца ў цэнтры інтарэсаў беларускіх навукоўцаў. Выданне адрасавана выкладчыкам і студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі ў галіне культуры і мастацтва.