• Навiны

СКАРАХОДАЎ У.П. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ІГРЫ НА КЛАРНЕЦЕ. МІНСК, 2022

29.06.2022

Скараходаў, У.П. Методыка выкладання ігры на кларнеце: вучэб. дапаможнік / У.П. Скараходаў. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2022. – 219 с.– На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-73-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Духавыя інструменты (па напрамках)»

У вучэбным дапаможніку кандыдата філасофскіх навук, доктара культуралогіі (РФ), прафесара, загадчыка кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі У.П. Скараходава даюцца важныя практычныя рэкамендацыі па развіцці віртуознай тэхнікі, выканальніцкага дыхання, музычнай памяці, навыкаў чытання нот з ліста, узнімаюцца пытанні, звязаныя з выкананнем мелізмаў, ансамблевай ігрой, авалоданнем сучаснымі прыёмамі ігры на кларнеце, падрыхтоўкай да публічнага выступення. Выданне адрасавана выкладчыкам вышэйшага і сярэдняга звяна сістэмы музычнай адукацыі, слухачам курсаў павышэння кваліфікацыі, студэнтам, магістрантам, аспірантам, навучэнцам. Дапаможнік развівае і дапаўняе раней выдадзеныя навуковыя артыкулы і кнігі аўтара.

Змест