• Навiны

ПАРАХАЎНІЧЭНКА М.Я. САЛЬФЕДЖЫА: 12 МАЙСТАР-КЛАСАЎ. МІНСК, 2023

10.01.2024

Парахаўнічэнка, М.Я. Сальфеджыа: 12 майстар-класаў: вучэб.-метад. дапаможнік / М.Я. Парахаўнічэнка. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2023. – 85с. – На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-93-5

Рэкамендавана ВМА па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў у якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях 1-16 01 04 Струнныя смычковыя інструменты (па напрамках), 1-16 01 06 Духавыя інструменты (па напрамках), напрамку спецыяльнасці 1-16 01 02-02 Дырыжыраванне (акадэмічны хор)

 Вучэбна-метадычны дапаможнік змяшчае апісанне розных форм інтанацыйна-слыхавой работы на занятках сальфеджыа. Аўтар вызначае некаторыя магчымыя шляхі выкладання гэтай найважнейшай вучэбнай дысцыпліны на сучасным этапе. Выданне актуальна для павышэння метадычнага ўзроўню выкладання сальфеджыа ў кантэксце прафесійнай музычнай адукацыі. Дапаможнік адрасаваны педагогам музычных ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблематыкай сальфеджыа.

Змест