• Навiны

ЭКСПЕДЫЦЫЙНА-ПАЛЯВОЕ ДАСЛЕДАВАННЕ РЭГІЯНАЛЬНЫХ ЭТНАМУЗЫЧНЫХ ТРАДЫЦЫЙ БЕЛАРУСІ Ў СУЧАСНЫХ УМОВАХ. МІНСК, 2020

24.11.2020

Экспедыцыйна-палявое даследаванне рэгіянальных этнамузычных традыцый Беларусі ў сучасных умовах / Т. Бярковіч, Т. Канстанцінава, В. Прыбылава і інш. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2020. – 275 с.: іл. – На рус. мове.

Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-46-1

Прапанаванае навуковае выданне прысвечана актуальным пытанням экспедыцыйнага вывучэння беларускай этнамузычнай культуры. На аснове тэарэтычнага абагульнення найбагацейшага досведу палявой працы вядучых беларускіх этнамузыколагаў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. аўтарамі раскрыта спецыфіка правядзення экспедыцыйнага абследавання рэгіянальных этнапесенных традыцый Беларусі (Паазер’я, Палесся, Падняпроўя, Панямоння, Цэнтральнабеларускага рэгіёна) у сучасных умовах. Выданне адрасавана даследчыкам, выкладчыкам і студэнтам устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай музычнай адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі вывучэння вуснатрадыцыйнай музычнай культуры Беларусі.

Змест