• Навiны

УЛАДАЛЬНІКІ ГРАНД-ПРЭМІІ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ФОНДУ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ СТАЛІ СТУДЭНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ:

25.06.2024

Сёння ў зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сабраліся прадстаўнікі таленавітай і адоранай моладзі, гонар і будучыня краіны, маладыя людзі, якія ўжо сваімі адкрыццямі і дасягненнямі ўслаўляюць Беларусь
Заслужаныя ўзнагароды ўручылі:
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Віктаравіч Петрышэнка,
Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, дырэктар ДУ» Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі”, акадэмік НАН Беларусі Алег Алегавіч Румо, старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Мікалаеўна Дулава.

Уладальнікі Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сталі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:
Любоў Глазава
Марыя Шыдлоўская
Айрыс Шадрына
Антон Шукаў

Ганаровымі граматамі Міністэрства Культуры ўзнагароджаны-загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесар Дулаў Уладзімір Андрэевіч і загадчык кафедры спеваў Косарава Вольга Аляксандраўна
Віншуем уладальнікаў заслужаных узнагарод і жадаем новых творчых дасягненняў на ніве музычнага мастацтва!