У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працягваецца рэалізацыя сумеснага культурна-асветніцкага праекта Карэльскага фонду развіцця грамадскай дыпламатыі “Дыялогі культур – масты дружбы” (пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі).
Удзельнікамі праекта з’яўляюцца:
Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К.Глазунова;
Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы;
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
У рамках праекта 23–24 красавіка 2026 года ў Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К.Глазунова прайшла X Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя “Музычнае мастацтва: праблемы тэорыі, гісторыі і педагогікі”.
24 красавіка 2026 года у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (аўд. 304, 3 корпус, вул. П.Броўкі, 22) адбыўся Сумесны навукова-даследчы студэнцкі тэлемост “Дыялогі культур – масты дружбы”.


15 мая 2026 года ў 9.30 у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (аўд. 214, навучальны корпус № 3, вул. Петруся Броўкі, 22) у рамках праекта адбыўся культурна-асветніцкі тэлемост “Традыцыйная музычная культура беларусаў у люстэрку этнаграфічных канцэртаў”.
У дыскусіі, якая адбылася пасля дэманстрацыі фільма, удзельнікамі тэлемоста былі зададзены актуальныя пытанні, сярод якіх:
аб стаўленні маладога пакалення да традыцыйнага фальклору;
аб выкарыстанні сучасных лічбавых камп’ютарных тэхналогій у захаванні нацыянальнага музычнага песенна-інструментальнага фальклору – архіўных фальклорных запісаў, якія цяпер захоўваюцца ў кабінеце традыцыйных музычных культур Акадэміі;
аб студэнцкіх фальклорных экспедыцыях акадэміі.
На ўсе пытанні адказала старшы навуковы супрацоўнік кабінета традыцыйных музычных культур, кандыдат мастацтвазнаўства Т.Л.Канстанцінава.
