• Навiны

«КАНЦЭРТМАЙСТАРСКАЕ МАСТАЦТВА: ТЭОРЫЯ, ГІСТОРЫЯ, ПРАКТЫКА»

30.06.2026
 

 

 

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ  «БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКИ»

Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

 

 

Навукова-практычная канферэнцыя

«КАНЦЭРТМАЙСТАРСКАЕ МАСТАЦТВА:

ТЭОРЫЯ, ГІСТОРЫЯ, ПРАКТЫКА»

16-17 лістапада 2026 года

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

16-17 лістапада 2026 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «Канцэртмайстарскае мастацтва: тэорыя, гісторыя, практыка».

У рамках канферэнцыі адбудуцца пасяджэнне секцый, круглы стол, пройдуць прэзентацыі новых выданняў.

 

Асноўныя тэматычныя напрамкі:

  • Беларуская творчая школа ў галіне канцэртмайстарскага майстэрства: гісторыя станаўлення і дасягненні;
  • выдатныя канцэртмайстры Беларусі (Э. М. Тырманд, С. Л. Талкачоў, Т. У. Міянсарава, С. А. Бялькевіч, Л. С. Талкачова і інш.);
  • актуальныя праблемы навучання і выхавання канцэртмайстраў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.

Канферэнцыя праводзіцца ў змешаным фармаце.

Прадугледжаны наступныя формы ўдзелу: вочная, завочная (відэазапіс дакладу, стэндавы даклад).

Рэгламент выступленняў: 

даклад на пасяджэнні секцыі – да 20 хвілін,

паведамленне на круглым стале – да 15 хвілін;

прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 лістапада 2026 года на адрасы электроннай пошт: nio@bgam.by,  kim.tatsiana@yandex.ru

Відэа дыстанцыйных выступаў і тэксты стэндавых дакладаў неабходна выслаць на адрас электроннай пошты nio@bgam.by у тэрмін не пазней за 10 лістапада 2026 года.

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская.

 

Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:

Кім Таццяна Аляксандраўна, загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства: kim.tatsiana@yandex.ru;

Кабыльчанка Іван Аляксандравіч, дэкан фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта, старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства: тэл.: (+375 17) 282 06 53 fkm_dekan@bgam.by;

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца за кошт накіроўвалай боку або самім удзельнікам.

 

Важныя даты
1 лістапада – апошні дзень падачы заявак, апошні дзень для прадастаўлення відэафайлаў выступаў і тэкстаў стэндавых дакладаў
12 лістапада –  дзень рассылання праграмы мерапрыемства
16 – 17 лістапада – правядзенне мерапрыемства