• Навiны

30 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылося сумеснае пасяджэнне Савета акадэміі і Савета па пытаннях прафесійнай музычнай адукацыі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

01.11.2024

30 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылося сумеснае пасяджэнне Савета акадэміі і Савета па пытаннях прафесійнай музычнай адукацыі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
На парадку дня сумеснага пасяджэння:

  • Аб выніках уступнай кампаніі 2024 года.
  • Аб узаемадзеянні з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў і стане прафарыентацыйнай работы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
  • Аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў у Беларускай дзяржаўнай
    акадэміі музыкі.
  • Аб дзейнасці навукова-адукацыйна-творчага кластара ў вобласці
    прафесійнай музычнай адукацыі.

У ходзе абмеркавання пытанняў былі прыняты рашэнні па далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння паміж Акадэміяй і ўстановамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры, выпрацаваны механізмы рэалізацыі новых маштабных адукацыйных і прафарыентацыйных праектаў, вызначаны шляхі развіцця інтэграцыі ў галіне прафесійнай музычнай адукацыі.