• Навiны

20 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся першы канцэрт творчага праекта “музычны палілог ” Сімфонія жыцця””, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

21.06.2024

Асновай канкрэтнай праграмы сталі творы фіналістаў і пераможцаў конкурсу маладых кампазітараў, прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, «Нам гэты свет завешчана берагчы».

Канцэрт прайшоў ва ўрачыстай атмасферы. Праграма ўключала разнастайныя творы, ад класічных да сучасных кампазіцый, што дазволіла кожнаму гледачу знайсці нешта блізкае свайму сэрцу.Дзякуем усім удзельнікам і гледачам за падтрымку і ўвагу да гэтай культурнай спадчыны.

Вынікі конкурсу маладых кампазітараў, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ” НАМ гэты свет завешчана берагчы»