Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе выставу “Магутнае слова, ты, роднае слова!”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. У мове захавана гісторыя, сіла і прыгажосць народнага мастацкага слова. З сiвых часоў продкi стварылi для нас моцны падмурак нацыянальнай самасвядомасці і дзяржаўнасцi, з пакалення ў пакаленне перадавалi яго нашчадкам, каб мы ў гэтым вялiкiм свеце мелi свой культурны код, свае асаблiвасцi i адрозненнi ад iншых народаў.
На выставе прадстаўлены навуковыя, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, музычна-крытычныя і навуковыя артыкулы, нотныя выданні, навуковыя часопісы, ілюстрацыйны матэрыял.
Экспазіцыя выставы размяшчаецца ў фае другога паверха навучальнага корпуса № 2 (вул. Камуністычная, 9) з 11 лютага па 1 чэрвеня 2026 года.