Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Паўстагодззя на службе прафесіяналізма” да 50-годззя стварэння Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых Акадэміі (1976-2026).
Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – адно са старэйшых падраздзяленняў ў сістэме дадатковай адукацыі ў сферы культуры Беларусі – існуе ўжо 50 гадоў і мае даўнія, трывалыя традыцыі. Ён быў арганізаваны на падставе Загада Міністэрства культуры Беларускай ССР № 136 ад 4 мая 1976 года спачатку як Факультэт павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў спецыяльных і музычна-тэарэтычных дысцыплін і культурна-асветніцкіх вучылішчаў, затым, з 1 студзеня 2012 года, пераіменаваны ў Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, а з 1 верасня 2005 года – у Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых.
Вучэбны працэс ажыццяўляецца прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі, а таксама спецыялістамі іншых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і краін бліжняга замежжа.
Першым дэканам факульэта стаў Б. В. Сінецкі, у наступныя гады факультэт узначальвалі дацэнты У. У. Федарчук, К. М. Булыга, М. І. Була. У 2007 – 2014 гг. кіравала Факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі А. В. Куракіна (зараз – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры тэорыі музыкі). Далей факультэт узначальвалі кандыдаты мастацтвазнаўства Н. Р. Ганул, Л. В. Скачко, І. А. Комар і інш.
Дзейнасць Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых накіравана на забяспячэнне прафесійнага развіцця і задаавльненне патрэбаў кіраўнікоў і выкладчыкаў устаноў усіх узроўняў прафесійнай музычнай адукацыі, а таксама выкладчыкаў гуманітарнага профілю (адпаведнай кваліфікацыі), прадстаўнікоў канцэртных арганізацый і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі культуры і мастацтва. Павышэнне кваліфікацыі і стажыроўка праводзіцца па ўсіх спецыяльнасцях, што выкладаюцца ў Акадэміі.
На выставе прадстаўлены выданні аб гісторыі стварэння і станаўлення цэнтра, лекцыі і метадычныя распрацоўкі па актуальных праблемах тэорыі і гісторыі музыкі, выканальніцкага мастацтва, музычнай педагогікі і псіхалогіі для слухачоў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
Выстава знаходзіцца ў чытальнай зале (каб. 210, вучэбнага корпуса № 3, вул. П. Броўкі, 22) з 5 мая па 25 мая 2026 года.
