• Навiны

Штомесячныя выставы «Пісьменнікі – юбіляры 2026».

12.03.2026

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працягвае серыю штомесячных выстаў «Пісьменнікі – юбіляры 2026».

Сакавік і красавік прысвечаны літаратурным юбілеям знакавых беларускіх пісьменнікаў Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратовіча Атраховіча) (1896-1991), Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка) (1921-1976), нямецкага пісьменніка Генрыха Мана (1871-1950), савецкага пісьменніка Георгія Макеевіча Маркова (1911-1998), англійскай паэтэсы Шарлоты Брантэ (1816-1855), творамі якіх зачытвалася не адно пакаленне.

Чакаем усіх жадаючых пагрузіцца ў свет кніг, даведацца больш пра пісьменнікаў і іх творчасць. Экспазіцыя знаходзіцца ў чытальнай зале (каб. 210, навучальнага корпуса № 3, вул. П. Броўкі, 22) з 11 сакавіка па 10 мая 2026 года.